3 траўня 2024, Пятніца, 8:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Слуцку цягнік пераехаў ногі каравульнаму вайсковай часткі

8
У Слуцку цягнік пераехаў ногі каравульнаму вайсковай часткі

Ноччу на тэрыторыі Слуцкай чыгуначнай станцыі састаў, які крануўся з месца, пераехаў абедзве нагі каравульнаму - 40-гадоваму сяржанту-кантрактніку вайсковай часткі.

«Кур'ер» з уласных крыніц атрымаў афіцыйнае пацверджанне факту здарэння, які меў месца ноччу, 4 чэрвеня.

Таксама зводка аб здарэнні агучвалася на ранішнім разводзе ў вайсковай частцы, дзе служыць кантрактнік. Мужчына з'яўляецца бацькам чацвярых дзяцей.

Перасоўная варта ваеннаслужачых 56-й зенітнай ракетнай брыгады ахоўвала воінскую маёмасць, якая знаходзілася ў вагоне на чыгуначнай станцыі «Слуцк».

На дадзены момант дакладна не вядома, па якой прычыне 40-гадовы мужчына адышоў ад ахоўнага аб'екта і перасякаў чыгуначны шлях пад вагонамі.

Але ў момант, калі ён перабіраўся праз чыгуначнае палатно, чыгуначны састаў крануўся з месца.

Як сказаў выданню адзін са случчакоў, які пражывае ў раёне чыгуначнага вакзала, мужчына стаў гучна клікаць на дапамогу, а ў акрузе сабакі паднялі дзікі лямант.

Па факце няшчаснага выпадку, які адбыўся з вайскоўцам, адпаведнымі ведамствамі вядзецца праверка, высвятляюцца абставіны здарэння.

Як паведамілі выданню ў рэанімацыйным аддзяленні Слуцкай цэнтральнай раённай бальніцы, лекары спрабуюць выратаваць абедзве нагі пацярпелага.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках