2 траўня 2024, Чацвер, 11:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕЗ пашырыў санкцыі супраць Расеі і тэрарыстаў ва Украіне

37
ЕЗ пашырыў санкцыі супраць Расеі і тэрарыстаў ва Украіне

11 грамадзян Украіны ды Расеі патрапілі ў «чорны спіс» ЕЗ.

Пастанова аб яго пашырэнні была прынятая 9 ліпеня, паведамляе Reuters.

«Спіс, у асноўным, складаецца з украінскіх сепаратыстаў. У яго таксама мог трапіць адзін або два грамадзяніны РФ», - адзначыла дыпламатычная крыніца. Імёны тых, хто трапіў пад еўрапейскія санкцыі, стануць вядомыя бліжэйшымі днямі. Пастанова ЕЗ, хутчэй за ўсё, увойдзе ў дзеянне ў суботу.

Раней еўрапейскія лідэры папярэджвалі, што, калі баевікі не будуць спрыяць мірнаму ўрэгуляванню сітуацыі на ўсходзе Украіны, то санкцыйны спіс будзе пашыраны. Сепаратысты павінны былі пагадзіцца вярнуць мяжу з Расеяй пад кантроль Кіева, вызваліць закладнікаў і пачаць перамовы з нагоды правядзення мірнага плана прэзідэнта Пятра Парашэнкі, піша Lenta.ru.

Пасля акупацыі Крыма і Севастопаля Расеяй краіны Еўразвязу і ЗША прынялі пакет абмежавальных мер. У канцы красавіка краіны Захаду ўвялі супраць Крамля і сепаратыстаў-верхаводаў новыя санкцыі. Усяго ў санкцыйным спісе Еўразвязу значыўся 61 чалавек. Гэтым асобам забаронены ўезд у краіны ЕЗ, а іх еўрапейскія актывы замарожаныя.

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках