2 траўня 2024, Чацвер, 11:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША рыхтуюць некалькі варыянтаў санкцый у дачыненні да Расеі

10
ЗША рыхтуюць некалькі варыянтаў санкцый у дачыненні да Расеі

Вашынгтон хоча максімальна паўплываць на расейскую эканоміку.

Амерыканскі ўрад распрацоўвае некалькі магчымых варыянтаў ўжывання санкцый супраць прадстаўнікоў расейскай улады і эканомікі РФ. Пры гэтым адбываюцца кансультацыі з міжнароднымі партнёрамі аб адначасовым ужыванні такіх абмежаванняў.

Пра гэта заявіў памочнік кіраўніка мінфіна ў супрацьдзеянні фінансаванню тэрарызму Дэніэл Глэйзер падчас слуханняў у Камітэце міжнародных стасункаў Сэната ЗША, піша "Укринформ".

"Указ прэзідэнта 13662 упаўнаважвае міністра фінансаў ужываць адрасныя санкцыі супраць фізічных і юрыдычных асоб, якія дзейнічаюць у сектарах расейскай эканомікі, на ўзгадненне з дзяржсакратаром. Цяпер мы распрацоўваем некалькі варыянтаў, каб прыняць меры ў дачыненні да гэтай (расейскай) улады, у тым ліку, звязаных з шырокім сектаравым спектрам, у выпадку, калі РФ не ўвядзе неадкладных мер для дээскалацыі", - заявіў Глэйзер.

Ён падкрэсліў, што такая падрыхтоўка "ўключае шчыльныя кансультацыі і каардынацыю з партнёрамі ў ЕЗ, G-7 ды іншымі краінамі, каб максімальна паўплываць на расейскую эканоміку".

Глэйзер паведаміў, што цягам апошніх двух тыдняў наведаў з візітамі Францыю, Нямеччыну і Вялікабрытанію "з мэтай прасоўвання працэсу падрыхтоўкі".

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках