2 траўня 2024, Чацвер, 14:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзярждэп ЗША: Выкраданне Саўчанкі даказвае сувязь Масквы з тэрарыстамі

10
Дзярждэп ЗША: Выкраданне Саўчанкі даказвае сувязь Масквы з тэрарыстамі

З'яўленне захопленай тэрарыстамі лётчыцы ў следчым ізалятары Варонежа сведчыць аб устойлівай сувязі паміж РФ і баявікамі, што дзейнічаюць на ўсходзе Украіны.

Пра гэта заявіла памочніца дзяржсакратара ЗША Вікторыя Нуланд падчас слуханняў у Сэнаце ЗША "Расея і сітуацыя ва Украіне", якія адбыліся ў сераду, піша Укринформ.

"Тое, што ўкраінская службоўка, якія была ўзятая ў палон сепаратыстамі ў раёне баявых дзеянняў у мінулым месяцы і цяпе апынулася ў расейскай турме, яскрава сведчыць аб ўстойлівых сувязях паміж Расеяй і сепаратыстамі", - адзначыла Нуланд, адказваючы на пытанне старшыні Камітэта міжнародных стасункаў сенатара Робэрта Менендэса, які папрасіў даць ацэнку сітуацыі з Надзеяй Саўчанкай.

"Гэта справа - відавочнае парушэнне міжнароднага права і правоў чалавека", - падкрэсліла Нуланд.

Нагадаем, украінскі афіцэр-лётчык Надзея Саўчанка ўдзельнічала ў антытэрарыстычнай аперацыі і 18-19 чэрвеня трапіла ў палон да сепаратыстаў каля горада Шчасце пад Луганскам. Амаль тыдзень пра яе месцазнаходжанне нічога не было вядома.

Пасля з'яўлення інфармацыі аб яе знаходжанні ў Варонежскім ізалятары МЗС Украіны выказала рашучы і катэгарычны пратэст дзеянням расейскіх уладаў, абвінаваціўшы іх у адкрытым выкраданні грамадзян Украіны на тэрыторыі нашай дзяржавы.

Цяпер украінскія ўлады, у тым ліку, з дапамогай міжнароднай супольнасці, прыкладаюць намаганні для вяртання Надзеі Саўчанкі ва Украіну.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках