2 траўня 2024, Чацвер, 6:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улюбёнай забаўкай сталічных дзяцей сталі СМС аб замінаванні

4
Улюбёнай забаўкай сталічных дзяцей сталі СМС аб замінаванні

Аператыўна-дзяжурная служба Менскага метрапалітэна скардзіцца на дзяцей, пенсіянераў і п'яных.

"На жаль, адной з забавак сталічных дзяцей стала адпраўка паведамленняў пра тое, што метро замінаванае, на станцыях рыхтуецца выбух", - канстатуе старшы інспектар-дзяжурны кіравання маёр міліцыі Дзмітрый Лукашэвіч, піша "Інтэрфакс".

Паводле ягоных слоў, надоечы паступіла паведамленне аб падрыхтоўцы злачынства ад паджылай, вельмі ўражлівай сталічнай жыхаркі. "Як пазней высветлілася, жанчына пакутуе ўзроставымі разладамі памяці, блытае часы", - распавёў Лукашэвіч.

"Любяць тэлефанаваць нам і п'яныя грамадзяне, якіх не пусцілі на станцыю, і яны выказваюць сваю крыўду паведамленнем пра тое, што іх нібыта абразілі", - адзначыў ён.

"Нашыя грамадзяне сваімі званкамі дадалі нам яшчэ функцый "інфармацыйнага цэнтра", пытаючыся пра тое, дзе набыць квіток, калі ідзе апошняя электрычка або да якога часу працуе метро. Яшчэ паступаюць званкі, напрыклад, пра тое, што страчана куртка ў электрычцы Мінск-Асіповічы", - падзяліўся старшы інспектар-дзяжурны.

"Але нават гэтыя паведамленні, якія не утрымліваюць злачыннай інфармацыі, не застаюцца без увагі, мы ўсё роўна праводзім праверку аб'ектаў метрапалітэна. А людзі што, тэлефанавалі, напрыканцы, прыцягваюцца да належнай паводле закону адказнасці", - рэзюмаваў ён.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках