2 траўня 2024, Чацвер, 9:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскі суд пакінуў лётчыцу Саўчанку ў следчым ізалятары да канца жніўня (Відэа)

9

Варонежскі аблсуд паводле вынікаў разгляду апеляцыйнай скаргі ўкраінскай лётчыцы Надзеі Саўчанкі прыняў пастанову пакінуць яе пад вартай да 30 жніўня.

Пра гэта паведаміла «Інтэрфаксу» прэс-сакратарка аблсуда Лада Пеціна.

Як паведаміў ТСН адвакат лётчыцы Мікалай Шульжэнка, перспектывы справы былі даволі прывідныя, паколькі паседжанне праводзілася таемна, без лішніх сведак, у закрытым рэжыме.

У чацвер Надзею, якая знаходзіцца ў трэцім следчым ізалятары Варонежа, нават не прывезлі ў суд. Яе слухалі проста са следчага ізалятара праз відэасувязь.

Нагадаем, украінскі афіцэр-лётчык Надзея Саўчанка ўдзельнічала ў антытэрарыстычнай аперацыі і 18-19 чэрвеня трапіла ў палон да сепаратыстам каля горада Шчасце пад Луганскам. Амаль тыдзень пра яе месцазнаходжанне нічога не было вядома.

Пасля з'яўлення інфармацыі аб яе знаходжанні ў Варонежскім ізалятары МЗС Украіны выказала рашучы і катэгарычны пратэст дзеянням расейскіх уладаў, абвінаваціўшы іх у адкрытым выкраданні грамадзян Украіны на тэрыторыі нашай дзяржавы.

Цяпер украінская ўлада, у тым ліку, з дапамогай міжнароднай супольнасці, прыкладае намаганні для вяртання Надзеі Саўчанкі ва Украіну.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках