2 траўня 2024, Чацвер, 10:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сэнатар Боб Коркер: Мы наогул не бачым, каб санкцыі ўводзіліся

5
Сэнатар Боб Коркер: Мы наогул не бачым, каб санкцыі ўводзіліся

Амерыканскія заканадаўцы заклікаюць адміністрацыю Абамы перайсці ад пагроз санкцый у дачыненні да Расеі да іх ўвядзення.

Кангрэсмэны заявілі, што прэзідэнт ЗША не стрымлівае абяцанняў, піша Bloomberg (пераклад — Инопресса.ру).

"Мне часам становіцца за вас няёмка, бо вы ўвесь час кажаце пра санкцыі, але, калі шчыра, мы наогул не бачым, каб санкцыі ўводзіліся", - сказаў сэнатар Боб Коркер, вышэйшы рангам рэспубліканец сэнацкага камітэту ў міжнародных дачыненнях. "У мяне адназначна такое адчуванне, што пагрозы санкцыямі - зусім пустыя", - дадаў ён.

Намесніца дзяржсакратара ЗША Вікторыя Нуланд, выступаючы на пасяджэнні камітэта, заявіла, што ЗША "будуць судзіць Расею паводле яе спраў, а не слоў", і дадала: "Мы гатовыя вельмі хутка прымусіць [Расею] плаціць яшчэ большы кошт, у тым ліку ўвесці таргетаваныя сектаральныя санкцыі, калі Расея не зменіць свой курс".

Старшыня, сэнатар Роберт Менендэс запатрабаваў ад Нуланд растлумачыць, чаму больш жорсткія санкцыі дагэтуль не ужытыя. "Чаго мы чакаем?" - спытаў ён.

"Супрацоўнік Мінфіна ЗША сказаў Менендэс, што адміністрацыя палічыла важным узгадненне больш жорсткіх санкцый з Еўропай, а яно замарудзілася, бо у ЕЗ патрабуецца аднагалоснае адабрэнне ўсялякіх мер", - піша аўтар.

Нуланд мяркуе: калі Расея не спыніць пераўзбраенне і фінансавую падтрымку сепаратыстаў, Еўропа рушыць наперад у галіне санкцый.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках