2 траўня 2024, Чацвер, 7:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Страляніна на мяжы Кыргызстана і Таджыкістана: ёсць загінулы

2
Страляніна на мяжы Кыргызстана і Таджыкістана: ёсць загінулы

Адзін чалавек загінуў, восем параненыя ў выніку страляніны на мяжы Таджыкістана і Кыргызстана.

Намеснік кіраўніка грамады таджыцкага анклава Ворух, дзе адбыўся інцыдэнт, Талібджон Махкамаў заявіў BBC, што страляў патруль кыргызскіх памежнікаў, а ўсе пацярпелыя з'яўляюцца цывільнымі жыхарамі таджыцкага паселішча Бедакі. Загінуў 35-гадовы Сафілідын Шаропаў.

Камэнтароў з боку Кыргызстана пакуль не было.

Параненых даставілі ў мясцовую лякарню Воруха, дзе ім надаецца першая медыцынская дапамога. Са слоў Махкамава, адправіць пацярпелых у раённую клініку Ісфары пакуль не выпадае, бо дарога, якая злучае анклаў з Таджыкістанам, перацятая.

Ворух - самы буйны з таджыцкіх анклаваў у Кіргізіі. Насельніцтва грамады складае блізу 35 тысяч чалавек.

Праз Ворух праходзіць адзіная дарога ў Лейлецкі раён Кыргызстана. Гэты стратэгічны шлях злучае яго з астатняй краінай, а таксама з'яўляецца адзінай дарогай для таджыкаў Воруха ў Таджыкістан.

На мінулым тыдні ў сталіцы Кыргызстана Бішкеку прайшло чарговае кола дзвюхстаронніх таджыцка-кыргызскіх перамоў аб дэлімітацыі і дэмаркацыі дзяржаўнай мяжы. Стораны заяўлялі аб дасягненні кампрамісу ў шэрагу спрэчных пытанняў.

Працягласць мяжы паміж Таджыкістанам і Кіргізіяй складае больш за 900 кіламэтраў. З іх 333 км дагэтуль не дэмаркаваныя. Лінія мяжы ўмоўная і часта праходзіць уздоўж дарог альбо праз населеныя пункты.

Адна з праблем у тым, што пры абазначэнні меж краіны карыстаюцца картамі, выпушчанымі ў розныя гады. Душанбэ намагае разгляду меж на падставе картаў 1924-1939 гадоў, а Бішкек - з улікам картаў 1958-1959 гадоў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках