2 траўня 2024, Чацвер, 13:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БЧ касуе цягнікі праз рамонт рэек паміж Бабруйскам і Асіповічамі

1
БЧ касуе цягнікі праз рамонт рэек паміж Бабруйскам і Асіповічамі

У сувязі з правядзеннем 21-25 ліпеня на адцінку Асіповічы - Бабруйск рамонтных работ некаторыя цягнікі будуць скасаваныя.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні на сайце Беларускай чыгункі.

Скасаваныя цягнікі:

№ 744/743 Менск-Бабруйск (з 22 да 25 ліпеня);

№ 746/745 Менск-Бабруйск (з 21 да 25 ліпеня);

№ 742 Менск-Жлобін (з 21 да 24 ліпеня);

№ 741 Жлобін-Менск (з 22 да 25 ліпеня);

№ 615/622 Гомель-Менск (з 22 да 24 ліпеня).

Беларуская чыгунка просіць пасажыраў, якія ўжо набылі праязныя дакумэнты на гэтыя цягнікі, звярнуцца ў чыгуначныя касы, дзе ім вернуць поўны кошт квіткоў.

Акрамя таго, у сувязі з правядзеннем названых работ да мадэрнізацыі прылад чыгуначнай аўтаматыкі ў перыяд з 21 да 25 ліпеня будзе зменены расклад руху шэрагу цягнікоў на адцінку Менск-Жлобін. У тым ліку зменены час ад’езду і прыезду цягнікоў, якія курсуюць маршрутамі Гомель-Менск, Адэса-Менск, Менск-Сімферопаль, Жытомір-Баранавічы ды інш.

Беларуская чыгунка прыносіць пасажырам прабачэнні за прычыненыя невыгоды і просіць сачыць за зменамі ў раскладзе руху цягнікоў. Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць у касах чыгуначных вакзалаў, а таксама ў даведачных службах Беларускай чыгункі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках