2 траўня 2024, Чацвер, 13:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У ЗША пілот затрыманага рэйса купіў піцу ўсім пасажырам

16
У ЗША пілот затрыманага рэйса купіў піцу ўсім пасажырам

На борце знаходзілася 160 галодных і ўсхваляваных пасажыраў.

Увечары ў панядзелак самалёт пакінуў нацыянальны аэрапорт Рональда Рэйгана ў Вашынгтоне і вылецеў у Дэнвер з гадзінным спазненнем. Спачатку праз дрэннае надвор'е ў Дэнверы лайнер быў вымушаны кружляць над заходняй Небраскай. Затым самалёт, у якога сканчалася паліва, здзейсніў пасадку ў рэгіянальным аэрапорце Шайен (Ваёмінг), піша «Газета.Ru».

Адзначаецца, што на борце знаходзілася 160 галодных і ўсхваляваных пасажыраў. Пілот, чыё імя не называецца, наважыў дзейнічаць. «Дамы і спадары, Frontier Airlines славіцца як адна з самых танных авіякампаній у ЗША, але ваш капітан не танны», - такую заяву, са слоў відавочцаў, зрабіў камандзір экіпажа. «Я толькі што замовіў піцу для ўсяго самалёта», - дадаў ён.

У сваю чаргу, мэнэджар Domino's Pizza Эндру Рытчы распавёў, што праз познюю замову яму давялося вярнуць супрацоўнікаў на працу. У агульнай складанасці кавярня спякла 35 піцы.

Неўзабаве пасля вячэры лайнер вылецеў у Дэнвер. Ён прыбыў да месца прызначэння са спазненнем у пяць гадзін.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках