2 траўня 2024, Чацвер, 13:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейцаў не любяць нідзе, акрамя Афрыкі, Грэцыі ды Кітая

27

Папулярнасць Расеі сярод жыхароў свету імкліва падае на фоне падзей ва Украіне.

Рэйтынг даверу да яе лідара Уладзіміра Пуціна скарачаецца ў разы. Пра гэта сведчаць вынікі даследавання Pew Research Center, праведзенага з 17 сакавіка да 5 чэрвеня гэтага года сярод жыхароў 44 краін. Усяго было апытана 48,643 тысяч чалавек, піша «Украінская праўда».

Апытанне паказала, што 43% людзей у свеце маюць негатыўнае меркаванне аб Расеі.

Тых, хто прытрымліваецца супрацьлеглага пункту гледжання, 34%.

У больш чым 6 з 10 жыхароў Польшчы, Нямеччыны, Італіі, Гішпаніі, Францыі, Вялікай Брытаніі і ЗША негатыўнае ўражанне пра Расею. Фактычна ва ўсіх, акрамя адной, з гэтых краін негатыўнае стаўленне ўдвая ўзмацніўся за апошні год.

Пры гэтым толькі грэкі вылучаюцца на фоне іншых еўрапейцаў, іх стаўленне да Расеі з'яўляецца пазітыўным - у 35% негатыўнае ўражанне пра Расею, 61% - пазітыўнае.

Стаўленне ўкраінцаў да Расеі таксама ашаламляльна змянілася. 6 з 10 украінцаў ставяцца да Расеі непрыязна, тады як у 2011 годзе такіх было толькі 11%.

Таксама Расея не карыстаецца папулярнасцю сярод жыхароў Блізкага Усходу. Тут больш за палову насельніцтва маюць негатыўнае стаўленне да яе. Тое ж самае можна сказаць і пра жыхароў Лацінскай Амерыкі. У Азіі стаўленне значна адрозніваецца ў залежнасці ад краіны і рэлігіі. Кітай - адна з нямногіх краін, дзе негатыўнае стаўленне да РФ наадварот скарацілася.

Афрыка найменш падобная да іншых рэгіёнаў у сваім стаўленні да Расеі. Тут большасць жыхароў за выключэннем Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі, даюць Расеі высокія ацэнкі, хоць многія людзі не выказваюць сваё меркаванне пра гэта.

Акрамя таго, большасць насельніцтва ў 25 з 44 краін не давяраюць дзеянням Пуціна на міжнароднай арэне.

Так, стаўленне да Пуціна з'яўляецца выключна негатыўным у ЗША і Еўропе.

8 з 10 амерыканцаў не давяраюць лідару Расеі, з чым згодныя большасць еўрапейцаў.

Больш за ўсё не давяраюць Пуціну жыхары Гішпаніі - 87%, Польшчы - 86%, Францыі - 85%, Егіпта - 83%, ЗША - 80%, Ярданіі - 79%, Італіі - 78%, затым ідуць Нямеччына - 77%, Турцыя - 75%, і ўжо пасля яе ідзе Украіна - 73%.

Пры гэтым больш чым 7 з 10 украінцаў выказваюць расчараванне дзеяннямі Пуціна.

Большасць насельніцтва на захадзе Украіны - 89% і 66% на ўсходзе выказваюць недавер расейскаму прэзідэнту.

Пры гэтым у Крыме такіх усяго 5%.

Разам з тым сярод выключна расейскамоўнага насельніцтва Усходу Украіны не давярае дзеянням Пуціна на міжнароднай арэне 51%, давяраюць - 43%.

На Блізкім Усходзе і ў Паўднёвай Амерыцы замежная палітыка Пуціна таксама не выклікае даверу.

Акрамя таго, 6 з 10 жыхароў Японіі і Паўднёвай Карэі не давяраюць Пуціну.

Негатыўнае стаўленне да Пуціна ў ЗША ўзрасло да 80%, што на 26% больш у параўнанні з 2012 годам (54%).

За апошнія два гады негатыў да Пуціна ўдвая вырас таксама ў Польшчы і Бразіліі.

Ва Украіне негатыўнае стаўленне да расейскага прэзідэнта вырасла з 2007 года на 40% і дасягнула 73%.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках