2 траўня 2024, Чацвер, 16:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бабруйца арыштавалі з буйной партыяй амфетаміну з Расеі

13
Бабруйца арыштавалі з буйной партыяй амфетаміну з Расеі

Супрацоўнікі наркакантролю перацялі канал пастаўкі псіхатропаў з РФ.

Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў прэс-службе УУС Магілёўскага аблвыканкама.

У ліпені 2014 года ва ўправу ўнутраных спраў паступіла аператыўная інфармацыя ў дачыненні да 29-гадовага бабруйца, які арганізаваў канал пастаўкі псіхатропных рэчываў са сталіцы Расейскай Федэрацыі ў Беларусь.

Высветлілася, што гэты від псіхатропу яшчэ не сустракаўся на тэрыторыі рэспублікі, але быў загадзя ўнесены ў пералік забароненых. Пасля пацверджання інфармацыі кіраўніцтвам управы была прынятая пастанова аб правядзенні ў дачыненні да падазраванага комплексу аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў, у выніку якіх раніцай 9 ліпеня ён быў затрыманы каля дома на вуліцы Крупскай у Бабруйску. Пры ім выявілі і канфіскавалі буйную партыю псіхатропных рэчываў амфетаміну і метамфетаміну агульнай масай 48,5 грам.

Маладому чалавеку пагражае пазбаўленне волі тэрмінам ад 2 да 5 гадоў.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках