2 траўня 2024, Чацвер, 9:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы даказалі наяўнасць вады на Марсе

11
Навукоўцы даказалі наяўнасць вады на Марсе

Невялікая колькасць вадкасці здольная ўтварацца на Марсе, нягледзячы на халодную тэмпературу.

Гэта даказалі навукоўцы з універсітэта Мічыгана ў ЗША. Каб гэта давесці, даследнікі стварылі адмысловыя металічныя цыліндры, якія імітуюць тыя ж умовы, што і на Марсе, піша РІА «Новости» са спасылкай на The Daily Mail.

Кіраўнік даследавання Нільтан Рэно распавёў, што тып солі, які прысутнічае ў глебе Марса, можа пры судакрананні з вадой выклікаць яе раставанне, але не можа фармаваць вадкую ваду шляхам паглынання вільгаці з паветра.

Аднак даследчыкі не маглі зразумець, адкуль узяліся кроплі вады на шасі касмічнага апарата «Фенікс», упершыню заўважаныя на здымках 2008 года.

Прафесар выказаў здагадку, што вада магла з'явіцца пад уздзеяннем соляў на паверхні планеты, якія ўтрымліваюць перхлараты кальцыя, від солі, які, напрыклад, можна знайсці і ў пустыні Атакама ў Чылі. Навукоўцы зрабілі выснову, што крупінкі солі і лёду ўтрымліваліся ў пылу, які падняўся з марсіянскай паверхні пры пасадцы «Фенікса».

Даследчыкі астудзілі спецыяльныя цыліндры да тэмпературы Марса (ад -20°C да -120°C), а таксама знізілі атмасферны ціск да 1 адсотка. Затым, змясціўшы перхларат кальцыя на лёд, яны выявілі, што пры -73°C ўтварылася вадкасць.

Са слоў Рэно, гэта даказвае, што вясной і ў пачатку лета на паверхні Марса цягам некалькіх гадзін у дзень сапраўды могуць утварацца невялікія рэзервуары вадкай вады.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках