2 траўня 2024, Чацвер, 12:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бульба за месяц падаражэла ў паўтара разы

27
Бульба за месяц падаражэла ў паўтара разы

У чэрвені самым адчувальным для кашалькоў беларускіх спажыўцоў стаў рост коштаў на бульбу.

Кошт падвысіўся амаль 1,5 разы. Такія звесткі прыводзіць Нацыянальны статыстычны камітэт, паведамляе БелТА.

Агулам харчовыя тавары ў мінулым месяцы падаражэлі на 1,6% ў адносінах да траўня гэтага года і на 13,8% да снежня 2013.

Да прыкладу, цэны на каўбасныя вырабы павялічыліся на 4,1%, мяса і птушку - на 3,9%, гарбата стала даражэйшая на 1,8%, рыба і морапрадукты - на 1,7%. У той жа час шэраг таварных груп у чэрвені адзначалася зніжэннем коштаў: яйкі патаннелі на 2,9%, гародніна - на 4,6%, садавіна - на 6,2%.

Цэны на нехарчовыя тавары ў чэрвені ў параўнанні з траўням гэтага года павялічыліся на 0,3%, са снежнем 2013 года - на 2,6%. Больш за ўсё ў гэтай групе тавараў падаражэлі сінтэтычныя мыйныя сродкі (на 1,7%), пісьмовыя прылады (на 1,4%), медыкаменты (на 1,3%), а таксама дываны (на 1,2%). Нязначна патаннелі ў мінулым месяцы мэбля (на 0,6%) і абутак (0,1%).

Індэкс цэн і тарыфаў на платныя паслугі ў чэрвені ў параўнанні з траўням склаў 101,5%, са снежнем 2013 года - 115,8%. Цэны на паслугі дашкольных устаноў падаражэлі на 11,6%, санаторна-аздараўленчыя - на 5,9%, паслугі пасажырскага транспарту - на 3,4%.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках