2 траўня 2024, Чацвер, 6:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вікторыя Азаранка выступіць на турніры ў ЗША

2
Вікторыя Азаранка выступіць на турніры ў ЗША

Лепшая беларуская тэнісістка выступіць на прадстаўнічым турніры ў амерыканскім Стэнфардзе (прызавы фонд - $710 тыс).

Для Вікторыі Азаранкі, якая займае цяпер 10-е месца ў сусветным рэйтынгу, гэтыя спаборніцтвы стануць першым этапам падрыхтоўкі да заключнага ў гэтым сезоне турніру серыі «Вялікага шлема» адкрытага чэмпіянату ЗША. У спаборніцтвах на хардавых кортах Стэнфорда, якія пройдуць з 28 ліпеня па 3 жніўня, збіраюцца выступіць яшчэ некалькі лідараў сусветнага рэйтынгу. Сярод іх першая ракетка планеты амерыканка, леташняя пераможца Серэна Уільямс, двухразовая чэмпіёнка Уімблдона, чэшка Петра Квітава, якая займае 4-ю пазіцыю ў рэйтынгу WТА, полька Агнешка Радваньска (5) і іншыя вядомыя тэнісісткі, піша БелТА.

Вікторыя Азаранка ў чацвёрты раз згуляе ў Стэнфардзе, дзе яна стала пераможцай у 2010 годзе, абыграўшы ў фінале расейку Марыю Шарапаву.

Што тычыцца US Open, які стартуе 25 жніўня, то яго прызавы фонд сёлета вырас да $38,3 млн. Пераможцы адзіночных разрадаў атрымаюць па $3 млн, а няўдачнік першага раўнду асноўнай сеткі стане больш багатым на $35,7 тыс. Фінішуе адкрытае першынство ЗША на нью-ёркскіх кортах «Флашынг Медоўз» 8 верасня.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках