Пролівень затапіў цэнтр Гародні
19- 13.07.2014, 9:22
- 23,797
Моцны дождж ператварыў вуліцы абласнога цэнтра ў рэкі.
Пра гэта піша мясцовы сайт «Блог Гародні».
Ужо цяпер можна дакладна канстатаваць - за апошнія гады гэта быў, напэўна, самы моцны пролівень. «Плаваў» не толькі цэнтр, затапіла і некаторыя спальныя раёны, якія вялікая вада традыцыйна абыходзіла бокам.
Усё пачыналася вельмі бяскрыўдна, аднак неўзабаве моцны дождж прывёў да таго, што спачатку спыніўся гарадскі транспарт, а потым з'явіліся коркі.
Другая «хваля» пагоршыла сітуацыю, якая познім вечарам ператварылася ў сапраўдны кашмар для сотняў аўтааматараў і гарадскіх службаў.