Заробкі на ААТ «КІМ»: у працоўных - 2 мільёны, у дырэктара - 18
20- 18.07.2014, 12:29
- 26,287
У Камітэта дзяржаўнага кантролю паўсталі пытанні да віцебскага ААТ «КІМ».
Гаротны фінансавы стан і праграма выхаду на бясстратную працу прадпрыемства, назва якога расшыфроўваецца як «Класіка індустрыі моды», неаднаразова абмяркоўваліся на самых розных узроўнях, піша «Рэспубліка».
Год таму ААТ «КІМ» прасіла «ўсяго» 100 мільярдаў рублёў на сплату пазык, пратэрміновак, неплацяжоў і папаўненне абаротных сродкаў прыкладна да 5 мільёнаў еўра на закупку абсталявання. Прэм'ер-міністр тады назваў такія інвестыцыі чарговым закідам грошай у прорву...
Чаму сёння мы зноў вярнуліся да гэтай тэме? Таму што праблема так і засталася неразвязанай. Эканамічнае становішча «КІМ» па-ранейшаму выклікае немалую трывогу абласных і рэспубліканскіх органаў кіравання, а надоечы праведзеная тут Камітэтам дзяржкантролю праверка паказвае, што нават мізэрная гатоўка ААТ выдаткоўваецца, мякка кажучы, своеасабліва. Прадпрыемства вось ужо сем гадоў з'яўляецца устойліва неплацежаздольным, не можа весці дзейнасць, своечасова выконваць свае абавязкі перад банкам і пастаўнікамі, мадэрнізаваць вытворчасць. Тым не менш тут, высвятляецца, знаходзяць грошы на вельмі сумнеўныя выплаты...
«Перш за ўсё, нас здзівіла, што канцэрн «Беллегпрам» не ставіць заробак кіраўніка ў залежнасць ад вынікаў работы прадпрыемства, - кажа намесніца начальніка ўправы кантролю галін гаспадаркі і грашова-крэдытнай сферы КДК Віцебскай вобласці Святлана Панкратава. - Вось глядзіце: працоўныя атрымлівалі 2-3 мільёны рублёў, кіраўнік - ад 12 да 18,5 мільёна. Прытым што з лютага 2013 года заробкі супрацоўнікам выплачвалася з затрымкай у некалькі месяцаў. Толькі пасля нашага ўмяшання заробкі генеральнага дырэктара паменшылі ўдвая. Не саромеліся кіраўнікі суполкі і ў налічэнні сабе матэрыяльнай дапамогі да адпачынку».
Штатным намеснікам нават на час аднадзённых выпраў налічваўся дадатковы заробак за выкананне яго абавязкаў. Але самае цікавае ў тым, што пры наяўнасці ў штаце 5 намеснікаў генеральнага дырэктара, галоўнага інжынера, намеснікаў галоўнага інжынера, галоўнага тэхнолага, галоўнага бухгалтара, 18 начальнікаў аддзелаў, іншых кіраўнікоў і спецыялістаў быў прыцягнуты яшчэ і няштатны супрацоўнік. У абавязкі менчука 1938 нараджэння ўваходзіла даваць кансультацыі для стабілізацыі фінансава-эканамічнага становішча супольнасці. Таварыш кансультаваў цэлы год. За гэты час справы фінансавыя толькі пагоршыліся. У тым ліку і таму, напэўна, што на арганізацыю яго паездак у Віцебск, пражыванне ў гатэлі, харчаванне і нават аплату цыгарэт (!) і іншых выдаткаў затрачана больш за... 300 мільёнаў рублёў.
«Інфармацыя пра шматлікія парушэнні, выяўленыя падчас праверкі, ужо перададзеная ў праваахоўныя органы, - прадаўжае Святлана Панкратава. - Справа пагаршаецца тым, што на рахунках бухгалтарскага ўліку ў «КІМ» - велізарная запазычанасць незразумелага паходжання. Ніякіх дакументаў на пацверджанне пазык прадпрыемства ў суме больш за 8 мільярдаў рублёў, а таксама яго запазычанасць у суме звыш 6 мільярдаў рублёў. Гэта значыць сёння незразумела, хто, каму і за што завінаваціўся. Варта адзначыць, што адсутнасць уліку і дакументацыі стварала добрую глебу для злоўжыванняў».
А пакуль ідуць праверкі, падлічваюцца пазыкі і пераплаты, «КІМ» па-ранейшаму галоўнай умовай выхаду з крызісу пазначае дзяржаўную падтрымку...