23 снежня 2024, панядзелак, 9:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітвязня Ігара Аліневіча перавялі ў калонію Віцьба-3

2
Палітвязня Ігара Аліневіча перавялі ў калонію Віцьба-3

Лістоў ад палітзняволеных няма.

«Мы атрымалі афіцыйнае апавяшчэнне, што ён знаходзіцца ў калоніі Віцьба-3. Яго туды адправіў Дэпартамент выканання пакаранняў. І гэта ўсё. Ад яго пакуль адтуль лістоў не было. Што і як - дакладна не ведаем. Хутчэй за ўсё, трапіў у карантын і таму пакуль ад яго нічога няма», - сказаў бацька палітвязня Уладзімір Аліневіч. Пра гэта паведамляе «Радыё Свабода».

У калоніі Віцьба-3 пасля прэзідэнцкіх выбараў 2006 года адбываў пакаранне былы кандыдат у прэзідэнты Аляксандр Казулін. Казулін сказаў, што яму вядома аб новым будаўніцтве ў калоніі, таму ўмовы ў ёй цяпер могуць быць лепшыя, чым тады, калі ён там знаходзіўся.

«Што такое калонія? У ёй галоўнае не ўмовы, а стаўленне ахоўнікаў і адміністрацыі, адносіны да зняволеных. А ўмовы там могуць быць не самыя дрэнныя», - мяркуе Аляксандр Казулін.

Аб адміністрацыі Віцьбы-3 былы палітвязень нічога казаць не стаў, спаслаўшыся на тое, што там змяніўся начальнік.

Ігар Аліневіч раней адбываў пакаранне ў калоніі ў Наваполацку, якая лічылася самай дрэннай паводле экалогіі. У пачатку года была прынятая пастанова аб расфармаванні гэтай калоніі.

Актывіст анархісцкага руху Ігар Аліневіч асуджаны на 8 гадоў зняволення за хуліганскія дзеянні датычна афіцыйных будынкаў. Сваёй віны палітвязень не прызнаў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках