2 траўня 2024, Чацвер, 11:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзярждэп ЗША: Санкцыі супраць Расеі могуць быць уведзеныя вельмі хутка

11
Дзярждэп ЗША: Санкцыі супраць Расеі могуць быць уведзеныя вельмі хутка

Дзяржсакратар ЗША заявіў, што ціск на РФ будзе і далей.

Дзяржсакратар ЗША Джон Кэры запэўніў прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнку, што Вашынгтон і яго хаўруснікі далей будуць ціснуць на Расею дзеля украінскага пытання.

"Ён таксама сцісла распавёў Парашэнку, як мы і нашы еўрапейскія паплечнікі збіраемся далей ціснуць на Расею, каб яна спыніла падтрымку сепаратыстаў", - заявіла на брыфінгу прадстаўніца дзярждэпа Мары Харф, пераказваючы змест тэлефоннай размовы Кэры і Парашэнкі, якая адбылася напярэдадні, паведамляе Інтэрфакс-Украіна.

Паводле ейных слоў, дзяржсакратар ЗША "выказаў падтрымку намаганняў украінскага народа і ўкраінскага ўрада для захавання грамадскага парадку, вітаў ягоныя абавязанні для пераўтварэння ў жыццё мірнага плана".

Харф патлумачыла, што Захад пакуль не ўводзіў дадатковыя санкцыі супраць Расеі, яны чакалі, "як падзейнічае рэжым спынення агню".

Дыпламатка, разам з тым, заявіла: "У нас ёсць магчымасць увесці іх (санкцыі - ІФ) вельмі хутка. Пра гэта мы гаворым з еўрапейцамі штодня. Мне пакуль няма чаго абвясціць на гэты конт, але мы вельмі ўважліва разглядаем, што можа стаць наступным крокам".

Харф прызнала, што Захад не мае звестак аб расейскім удзеле ва ўкраінскім канфлікце, а толькі "мяркуе", што гэта мае месца.

"У мяне няма дэталяў на гэты конт. Аднак, думаю, дастаткова сказаць, што мы ўжо выразна далі зразумець, што мы думаем: расейскі ўрад вельмі шчыльна ўцягнуты ў падтрымку сепаратыстаў, хоць у нас і няма дэталяў".

Прадстаўніца дзярждэпартаменту абвінаваціла сепаратыстаў паўднёвага ўсходу Украіны ў тым, што менавіта яны парушалі рэжым спынення агню, і апраўдала цяперашнія дзеянні ўкраінскіх уладаў.

"Украінскія войскі абавязаныя абараняць сваю тэрыторыю і свой народ. А яны сутыкнуліся з агрэсіяй сепаратыстаў, якіх падтрымлівае Расея і абавязаныя адказаць на гэтую агрэсію", - заявіла яна.

Журналісты на брыфінгу таксама звярнулі ўвагу, што ў панядзелак прадстаўніца дзярждэпа Джэн Псакі заявіла пра гатоўнасць Вашынгтона падтрымаць кожную пастанову Парашэнкі, у тым ліку і аб аднаўленні баявых дзеянняў.

Яна падкрэсліла: "Пастанову аб падаўжэнні рэжыму спынення агню могуць прыняць толькі самі ўкраінцы, але мы падтрымаем кожную прынятую імі пастанову".

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках