2 траўня 2024, Чацвер, 14:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Макарэвіч: У Расеі вырасла «пакаленне пустэчы»

52
Макарэвіч: У Расеі вырасла «пакаленне пустэчы»

Адсталасць насельніцтва і падрослае «пакаленне пустэчы», якое нарадзілася ў канцы 80-х - пачатку 90-х - вось прычына анамальнай даверлівасці расейцаў прапагандзе.

Так мяркуе расейскі музыка Андрэй Макарэвіч, піша «Новое время».

Расея дагэтуль адсталая краіна, бо, калі выключыць некалькі вялікіх цэнтральных гарадоў, то атрымаецца, што амаль 80% яе жыхароў здабываюць інфармацыю з тэлевізара, кажа Макарэвіч. А ў гэтым выпадку галаву задурыць нескладана, асабліва, калі выкарыстоўваць дубовыя, агрэсіўныя метады.

Яшчэ адной прычынай даверлівасці расейцаў музыка называе заганы ў станаўленні новага пакалення.

«Можа быць, я памыляюся, але ў мяне падазрэнне, што вырасла пакаленне, якое было народжанае ў канца 80-х і пачатку 90-х гадоў. Той час быў вельмі спецыфічны. І ў мяне ёсць меркаванне, што гэтыя людзі не атрымалі наогул ніякага выхавання . Таму ў іх вельмі дзіўныя ацэнкі: маральныя, гістарычныя ды іншыя. Гэта людзі пустэчы», - кажа лідэр «Машыны часу».

Гаворачы аб тым, чаму прапаганда не падзейнічала на яго самога, музыкант патлумачыў, што атрымаў добрае выхаванне.

«Хлусню навучыўся адрозніваць, яна бліскучая і прывабная, але па сутнасці сваёй гнілая хлусня. У мяне шмат сяброў ва Украіне, я з імі ўвесь час маю стасункі, падтрымліваю сувязь. Ёсць магчымасць параўноўваць інфармацыю. Не хачу сказаць, што ў вас усё бездакорна ў гэтым сэнсе - таксама агітацыі стае. Але, тым не менш, супастаўляючы адно з другім і трэцім, ты набліжаешся да праўды», - кажа ён.

Пры гэтым Макарэвіч станоўча адгукаецца пра Украіну, заяўляючы, што перамены ў краіне можна будзе ўбачыць няўзброеным вокам, як толькі скончыцца страляніна.

«Вось як толькі вайна скончыцца, я ўпэўнены, што пачнецца незвычайны духоўны ўздым. Таму што людзі адчуюць, што яны з гэтага дня жывуць у новай краіне і хочуць не паўтарыць папярэдніх памылак. І ў іх ёсць шанец, магчымасць гэтую краіну пабудаваць з нуля. Гэта цікавая, выдатная задача. Да прыкладу, я прыязджаў у Грузію і бачыў там настрой у людзей у Тбілісі. Яны небагата жывуць, але неверагодна натхнёныя тым, што жывуць свабодна. Я вельмі спадзяюся, што ў вас будзе гэтак жа», - падсумоўвае Макарэвіч.

Напісаць каментар 52

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках