2 траўня 2024, Чацвер, 14:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Венядзіктаў падпісаў кантракт з «Эхом Москвы»

Венядзіктаў падпісаў кантракт з «Эхом Москвы»

Праўда, з боку «Газпром-Медыя» дамова яшчэ не падпісаная.

Аляксей Венядзіктаў падпісаў працоўную дамову на пасаду галоўнага рэдактара «Эхо Москвы».

Як ён заявіў ІТАР-ТАСС, зрабіць гэта яму прапанавалі акцыянеры радыёстанцыі. Апошнія тры месяцы Венядзіктаў працаваў без кантракту і, паводле ягоных слоў, увесь гэты час не атрымліваў заробак.

Венядзіктаў паведаміў, што ўсе яго пярэчанні да дамовы былі знятыя. Пры гэтым ён адзначыў, што з боку асноўнага акцыянера - кампаніі «Газпром-Медыя» (валодае 66,6% акцый ЗАТ «Эхо Москвы») – дамова яшчэ не падпісаная.

У сакавіку Венядзіктаў быў пераабраны галоўным рэдактарам на чарговыя пяць гадоў. Паводле статуту ЗАТ «Эхо Москвы», галоўнага рэдактара абіраюць журналісты, а затым рада дырэктараў, у якую ўваходзяць тры прадстаўнікі «Газпром Медыя», адзін незалежны дырэктар і сам Венядзіктаў, зацвярджае кандыдатуру.

Менавіта ў сакавіку скончылася працоўная дамова Венядзіктава. У «Газпром Медыя» сцвярджаюць, што своечасова далі яму новы варыянт кантракту, але галоўны рэдактар радыёстанцыі адправіў яго на дапрацоўку. Чарговую версію дамовы Венядзіктаў атрымаў 24 чэрвеня.

За тры дні са спасылкай на першага намесніка гендырэктара «Газпром-Медыя» Уладзіміра Шамякіна паведамлялася, што медыяхолдынг плануе вынесці на бліжэйшую раду дырэктараў пытанне аб «няўлічаным рэкламным прыбытку» радыёстанцыі. Такую выснову «Газпром-Медыя» нібыта атрымаў з аўдытарскай справаздачы PwC.

30 чэрвеня Венядзіктаў заявіў, што словазлучэнне «няўлічаная рэклама» ў справаздачы PwC адсутнічае. Таксама ён падкрэсліў, што гэтае пытанне не выносілася на парадак дня рады дырэктараў. «Тэмы не існуе», - сказаў галоўны рэдактар радыёстанцыі.

У пачатку гэтага года на «Эхе Москвы» змяніўся генеральны дырэктар. Гэтую пасаду замест Юрыя Фядуцінава, які прапрацаваў на радыёстанцыі 20 гадоў, заняла Кацярына Паўлава, прапанаваная «Газпром-Медыя».

Пасля гэтага Венядзіктаў напісаў ліст Уладзіміру Пуціну, у якім выказаў асцярогу за лёс свабоды слова, а ў розных СМІ з'явіліся чуткі аб тым, што рада дырэктараў «Эхо Москвы» не падтрымае меркаванне журналістаў і вылучыць свайго кандыдата на пасаду галоўнага рэдактара. Але гэтага не здарылася.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках