2 траўня 2024, Чацвер, 5:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: СБУ затрымала «мэра» Горлаўкі і бліжэйшага паплечніка «Беса»

17

1 ліпеня СБУ ў рамках правядзення актыўнай фазы АТА затрымала і даставіла ў Кіеў самаабвешчанага "мэра" Горлаўкі Данецкай вобласці Уладзіміра Каласнюка.

Пра гэта паведамляе прэс-службу СБУ.

"Пад непасрэдным кіраўніцтвам тэрарыста Безлера ("Беса") Каласнюк адказваў за пастаўкі зброі, арганізоўваў і браў удзел ва ўзброеных нападах на блок-пасты сіл АТА, выкраданні і катаванні людзей", - гаворыцца ў паведамленні.

Каласнюк вёў актыўны пошук гандляроў цяжкай зброяй для банды "Безлера-Беса".

Супрацоўнікі СБУ затрымалі яго ў адной з кавярняў Бярдзянска Запарожскай вобласці падчас закупаў буйнакаліберных кулямётаў, гранатамётаў, аўтаматаў і выбухоўкі на суму 2 млн грн. Падчас затрымання тэрарыст супраціўляўся праваахоўнікам.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках