2 траўня 2024, Чацвер, 13:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барозу: Еўразвяз на баку Украіны

10
Барозу: Еўразвяз на баку Украіны

ЕЗ зноў заклікае Расею спыніць агрэсію супраць Украіны.

У Еўразвязе хочуць убачыць рэальныя дзеянні РФ ў ціску на сепаратыстаў на ўсходзе Украіны.

ЕЗ падтрымлівае пастанову прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі спыніць аднабаковы рэжым спынення агню, заяўляе прэзідэнт Еўракамісіі Жазэ Мануэл Барозу.

"Мы разумеем ягоную пастанову і права абараняць тэрытарыяльную цэласнасць і суверэнітэт краіны", - цытуе ягоныя словы Інтэрфакс-Украіна.

Разам з тым, Барозу заклікаў усе стораны пазбягаць гвалту. Ён падкрэсліў, што ў гэтым кантэксце было б важным убачыць рэальныя дзеянні Расеі ў спыненні паставак зброі і сепаратыстаў праз мяжу з Украінай, а таксама дапамогу РФ у ціску на іх на ўсходзе Украіны.

Барозу нагадаў, што ў мінулую пятніцу прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка на пасяджэнні Еўрапейскай Рады ў Брусэлі падаў лідэрам краін-чальцоў ЕЗ сваю ацэнку сітуацыі ў краіне, у выніку чаго Еўрапейская Рада вызначыла ўмовы, на падставе якіх могуць быць прынятыя "важныя пастановы".

Як паведамлялася, лідэры краін-чальцоў ЕЗ на саміце 27 чэрвеня вызначылі шэраг умоў, якія павінны былі быць выкананыя да 30 чэрвеня. Сярод іх - вяртанне 3-х памежных прапускных пунктаў украінскай улады (Ізварына, Далжанскі, Чэрвонапартызанск); вызваленне закладнікаў, у тым ліку ўсіх назіральнікаў АБСЕ; пачатак істотных перамоў для імплементацыі мірнага плана прэзідэнта Парашэнкі.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках