2 траўня 2024, Чацвер, 9:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Упершыню ў чвэрцьфінале ЧС-2014 згуляюць толькі пераможцы груп

3
Упершыню ў чвэрцьфінале ЧС-2014 згуляюць толькі пераможцы груп

Расклад матчаў.

Упершыню з тых часоў, як на чэмпіянатах свету стала гуляць 32 зборныя і ў 1/8 фіналу турніру сталі сустракацца пераможцы груп з камандамі, якія занялі другія месцы ў квартэтах, у чвэрцьфінал выйшлі толькі першыя.

У першым розыгрышы, які прайшоў паводле цяперашняй сістэмы ў Францыі, ідылію парушылі данійцы і харваты, якія перамаглі, адпаведна, нігерыйцаў (4:1) і румын (1:0). У 2002-м такіх "адхіленняў" было і зусім чатыры: ангельцы адолелі данійцаў (3:0), сенегальцы ў дададзены час, дзякуючы залатому голу Анры Камара, - шведаў (2:1), амерыканцы - сваіх адвечных канкурэнтаў, мексіканцаў (2:0), а туркі - адных іх гаспадароў турніру, японцаў (1:0). Праз чатыры гады "функцыя" вярнулася зноў да пазіцыі "два": французы падолелі гішпанцаў (3:1), а ўкраінцы ў пасляматчавай латарэі ўзялі верх над швайцарцамі (0:0, пенальці - 3:0), паведамляе Прессбол.

У 2010 годзе назіраўся пакуль самы небывалы працэнт выхаду пераможцаў груп у 1/4 фіналу - 87,5, толькі зборная ЗША саступіла ў дададзены час камандзе Ганы. І вось нарэшце ў 2014 годзе ў Бразіліі чвэрцьфіналістамі сталі ўсе восем каманд, што першынствавалі ў квартэтах на папярэднім этапе. Такім чынам, расклад 1/4 фіналу наступны:

4 ліпеня, пятніца

Францыя - Нямеччына. 19:00. Рыа-дэ-Жанейра.

Бразілія - Калумбія. 23:00. Форталеза.

5 ліпеня, субота

Аргенціна - Бэльгія. 19:00. Бразілія.

Галандыя - Коста-Рыка. 23:00. Сальвадор.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках