2 траўня 2024, Чацвер, 7:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

КДБ распачаў справу супраць начальніка інспекцыі МПЗ Ашмянскага раёна

14
КДБ распачаў справу супраць начальніка інспекцыі МПЗ Ашмянскага раёна

Крымінальная справа распачатая ў дачыненні да начальніка інспекцыі МПЗ Ашмянскага раёна.

Пра гэта паведамілі ў прэс-службе пракуратуры Гарадзенскай вобласці.

Крымінальная справа распачатая паводле арт. 429 (незаконны ўдзел у прадпрымальніцкай дзейнасці) КК паводле матэрыялаў праверкі, праведзенай УКДБ Гродзенскай вобласці. Устаноўлена, што ў парушэнне патрабаванняў заканадаўства аб забароне дзяржаўным службоўцам займацца прадпрымальніцкай дзейнасцю асабіста або праз давераных асоб начальнік раённай інспекцыі фактычна ладзіў такую дзейнасць.

Ён складаў ўстаноўчыя, фінансавыя і бухгалтарскія дакументы, выконваў іншыя адміністрацыйна-гаспадарчыя і арганізацыйна-распарадчыя функцыі ў прыватным вытворча-гандлёвым унітарным прадпрыемстве "Бабраўдрэў" у Ашмянах.

Пры гэтым, выкарыстоўваючы свае службовыя паўнамоцтвы, ён спрыяў дзейнасці ПГВУП "Баброўдрэў": хаваў вядомыя яму факты працаўладкавання ў камерцыйную структуру не менш за 5 наёмных работнікаў без адпаведных дакументаў, перадаваў ім у якасці заробку грашовыя сродкі.

Таксама ён спрыяў ухіленні кіраўніцтва прыватнага прадпрыемства ад абавязковых страхавых унёскаў ды iншых аплат у бюджэт дзяржаўнага пазабюджэтнага Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва і падаходнага падатку, што спрыяла падвышэнню даходнасці камерцыйнай арганізацыі.

Крымінальная справа накіраваная для папярэдняга расследавання ва ўправу Следчага камітэта Гарадзенскай вобласці.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках