2 траўня 2024, Чацвер, 10:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Каламойскі: Басманнае правасуддзе мяне не хвалюе

14
Каламойскі: Басманнае правасуддзе мяне не хвалюе

Губернатар Днепрапятроўскай вобласці Ігар Каламойскі заявіў, што яго не хвалюе пастанова аднаго з судоў Масквы аб завочным арышце.

"Правасуддзе, якое нават у Расеі называецца "басманным", мяне не хвалюе", - цытуе Каламойскага прэс-служба Днепрапятроўскай аблдзяржадміністрацыі.

Нагадаем, 2 ліпеня Басманны суд Масквы вынес пастанову аб завочным арышце губернатара Днепрапятроўскай вобласці Ігара Каламойскага.

Раней Следчы камітэт РФ накіраваў у суд матэрыялы аб арышце Каламойскага, абвінаваціўшы губернатара Днепрапятроўшчыны ў арганізацыі шэрагу "злачынстваў", назваўшы ягоны ўдзел у антытэрарыстычнай аперацыі на ўсходзе Украіны "ўжываннем забароненых сродкаў і метадаў вядзення вайны".

Перад гэтым СК распачаў крымінальную справу ў дачыненні да "пакуль нявысветленых асоб вайскоўцаў Узброеных сіл Украіны, Нацыянальнай гвардыі і Правага сектара", абвінаваціўшы сілы АТА ў парушэнні Жэнеўскай Канвенцыі, назваўшы пры гэтым тэрарыстаў "цывільнымі асобамі".

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках