2 траўня 2024, Чацвер, 13:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The Guardian назвала расейскіх спонсараў Кансэрватыўнай партыі

2
The Guardian назвала расейскіх спонсараў Кансэрватыўнай партыі

Газета The Guardian назвала "расейскіх спонсараў" Кансэрватыўнай партыі Вялікабрытаніі, якія наведалі штогадовы сакрэтны абед торы, які адбыўся 24 чэрвеня 2013.

Паводле звестак выдання, сярод іх апынуліся дэпутат Дзярждумы, прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі самба Васілій Шастакоў, вядомы як партнёр Уладзіміра Пуціна ў дзюдо; фінансавы дырэктар New Century Media Алекс Някрасаў, які кансультаваў BP з нагоды продажу 50% акцый ТНК-BP "Раснафты"; былы прэзідэнт і саўладальнік Банка Масквы Андрэй Барадзін, які атрымаў прытулак у Злучаным Каралеўстве, паведамляе РБК.

Акрамя таго, газета называе імёны суўладальніка групы "Смарт-холдынг" Андрэя Клямко, былога віцэ-прэзідэнта і чальца рады дырэктараў ЮКАСа Аляксандра Цямерка і прэзідэнта Асацыяцыі мультыспорта Расеі Аляксандра Кузняцова.

Аўтары расследавання Guardian выказалі здагадку, што перад Васілём Шастаковым была пастаўленая задача падвышэння рэпутацыі Расеі ў Вялікабрытаніі. Падчас абеду расейскі дэпутат быў прадстаўлены Дэвіду Кэмерану. Газета нагадвае, што ў мінулым годзе Шастакоў стаў ганаровым грамадзянінам Лондана.

Андрэй Барадзін заявіў, што не браў удзел у размове пра палітыку кансэрватараў або спансаванне партыі, і адзначыў, што не рабіў якіх-небудзь унёскаў на мерапрыемстве. Іншыя расейскамоўныя госці абеду торы пакуль не пракаментавалі сваю сувязь з Кэмеранам і ягонай камандай.

Агулам у мерапрыемстве ўзялі ўдзел 449 чалавек, іх агульную маёмасць газета ацэньвае ў 11 млрд фунтаў стэрлінгаў.

Кошт месца за адным сталом з прэм'ер-міністрам Вялікабрытаніі Дэвідам Кэмеранам, кіраўніком МУС Тэрэзай Мэй, міністрам абароны Філіпам Хэманд і мэрам Лондана Барысам Джонсанам дасягаў 12 тысяч фунтаў. Выданне не можа назваць агульную суму, якая была выручаная кансерватарамі.

Паводле звестак выбарчай камісіі Вялікабрытаніі, госці мерапрыемства ахвяравалі Кансэрватыўнай партыі 5 млн фунтаў стэрлінгаў, прычым 1,1 млн паступілі цягам тыдня пасля ўрачыстага вечара.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках