2 траўня 2024, Чацвер, 8:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея прапануе беларусам адмовіцца ад Visa і MasterCard?

41
Расея прапануе беларусам адмовіцца ад Visa і MasterCard?

Банк Расеі прапанаваў стварыць міжнацыянальную аплатную сістэму ў рамках Мытнага саюза.

Пра гэта паведаміў журналістам першы намеснік старшыні Банка Расеі Георгій Лунтоўскі, паведамляе ІТАР-ТАСС.

"Мы цяпер абмяркоўваем у рамках Мытнага саюза такую тэму, і было б цікава разам з калегамі з Казахстана і Беларусі рэалізаваць такі праект. Я думаю, ён будзе зрэалізаваны", - мяркуе Лунтоўскі.

Раней расейскія ўлады заявілі, што плануюць запусціць паўнавартасную нацыянальную аплатную сістэму (НАС) прыблізна праз паўтара года. Пастанову ствараць уласную НАС Расея прыняла пасля акупацыі Крыму і ўвядзення эканамічных санкцый з боку ЗША. Visa і MasterCard спынілі абслугоўванне карт некалькіх расейскіх банкаў. 5 траўня 2014 года Уладзімір Пуцін падпісаў закон аб нацыянальнай сістэме аплатных карт. Паводле прынятага закона, аператары аплатнай сістэмы, якія не з’яўляюцца нацыянальна значнымі, у тым ліку Visa і MasterCard, абавязаныя будуць уносіць на спецыяльны рахунак у Банку Расеі забеспячальны ўнёсак, роўны суме пераводаў грашовых сродкаў, праведзеных на тэрыторыі Расеі цягам двух дзён. Новыя правілы зрабілі працу найбуйнейшых аплатных сістэм у Расеі нерэнтабельнай.

Напісаць каментар 41

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках