2 траўня 2024, Чацвер, 12:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску непаўналетні кіроўца без пасведчання ўчыніў ДТЗ і збег

2
У Менску непаўналетні кіроўца без пасведчання ўчыніў ДТЗ і збег

У аўторак вечарам (а 22:20), 1 ліпеня, у Менску адбылося дарожна-транспартнае здарэнне.

Ёсць некалькі пацярпелых. Вінаваты ў ДТЗ, кіроўца аўтамабілем «Форд-Мандэа», схаваўся. Як паведамілі БелаПАН у аддзеле ДАІ Цэнтральнага раёна сталіцы, ім прызнаны 17-гадовы жыхар Любані.

Малады кіроўца рухаўся з боку праспекта Машэрава ў накірунку Нямігі па трэцяй паласе вуліцы Багдановіча. На скрыжаванні Янкі Купалы - Багдановіча ён праігнараваў дарожны знак і выехаў на сустрэчную паласу, па якой на аўтамашыне «Таёта-Карына» ехала 27-гадовая жанчына.

Пасля сутыкнення «Форд-Мандэа» адкінула. Аўтамабіль сутыкнуўся з рухомым у спадарожным кірунку «Фольксваген-Пасат». Ім кіраваў 54-гадовы мужчына.

Калі «Фольксваген-Пасат» моцна не пацярпеў, то «Форд-Мандэа» і «Таёта-Карына» атрымалі сур'ёзныя пашкоджанні.

Шпіталізаваны кіроўца і пасажыр аўтамашыны «Таёта-Карына». Вінаваты ў здарэнні і двое пасажыраў «Форд-Мандэа» з месца ДТЗ схаваліся. У самім аўтамабілі засталіся яшчэ трое пасажыраў. Яны шпіталізаваныя.

Сам кіроўца пазней таксама звярнуўся па медыцынскую дапамогу ў медыцынскую ўстанову ў Любані. Праверка паводле факту здарэння праводзіцца. Разглядаецца пытанне аб распачынанні ў дачыненні да кіроўцы «Форда-Мандэа» крымінальнай справы. Дарэчы, раней у дачыненні да яго было складзена два адміністрацыйныя пратаколы. Ён кіраваў транспартным сродкам, не маючы пасведчання.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках