2 траўня 2024, Чацвер, 9:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навадворская: РФ яшчэ будзе прасіць ва ўкраінцаў кавалачак хлеба з салам

12
Навадворская: РФ яшчэ будзе прасіць ва ўкраінцаў кавалачак хлеба з салам

У выпадку з Украінай Пуцін можа давесці сітуацыю да «добрага міру», калі аслабелая, галодная, распранутая Расея будзе на каленях прасіць ва ўкраінцаў кавалачак хлеба з салам.

Пра гэта ў сваім блогу на Грані.Ру піша праваабаронца і дысідэнтка, апазіцыйны палітык, заснавальніца ліберальнай партыі «Дэмакратычны саюз» Валерыя Навадворская.

«Дрэнны мір для Украіны будзе выглядаць кепска, і невядома, ці захоча маладая дзяржава з яго пачынаць новае жыццё. Вядома, дрэнны мір лепшы за добрую сварку, а каб скончыць добрую сварку добрым мірам, трэба праліць вельмі шмат крыві, і сваёй, і чужой, і мець вялікую перавагу ў сілах. Калі б Украіна мела справу толькі са здраднікамі-каларадамі, з 20% фанатыкаў і ідыётаў саўковага тыпу з Данбаса, то можна было б дазволіць сабе раскошу добрага міру», - піша Навадворская.

Акрамя таго, яна дадае: «Добрае ж перамір'е, калі ўкраінскае войска сумленна перастае дзяўбсці каларадаў, а яны збіваюць яе верталёты і падрываюць чыгуначныя шляхі. А мы, птушачкі, заспявалі пра мір. А тут пуцінскія котачкі збіраюцца Украіну з краёчку паволі даядаць. Лёгка адклікаць ужо не патрэбны дазвол з разгорнутымі сцягамі і ўсім расейскім войскам уваходзіць на ўкраінскую тэрыторыю. Для Савета Федэрацыі ўсе гэтыя паперкі - хвілінная справа, там жа засядаюць робаты».

З яе слоў «дрэнны мір для Украіны можа выглядаць так: Данбас будзе наймацнейшым тормазам на шляху рэформаў, каларады будуць палохалі NАТO сваімі «лычамі» і расейскімі сцягамі так, што насуперак усім рэферэндумам (а рэферэндум цяпер дасць добры вынік - Пуцін пастараўся) NАТO пабаіцца ўзяць да сабе Украіну.

Арганізацыя нясмелая, Расеяй застрашаная, самі ведаеце. Данбас будзе мітынгаваць на карысць Расеі, выхваляцца тым, што яны забівалі ўкраінцаў, адмяжоўвацца ад сваёй краіны. Атрымаўшы амністыю, каларады абяруць у мэры, губернатары і ў дэпутаты Рады сваіх любімых баевікоў, а ўжо Губарава і Панамарова - у першую чаргу. Будуць рабаванні па начах, бо бандзюкі, што вырваліся на аператыўны прастор, ні ў шахты, ні ў аўтасэрвіс працаваць не пойдуць. Каларады будуць патрабаваць расейскіх школ, каб ненавісная ім ўкраінская мова зусім не гучала і нават дзеці яе не вывучалі. Словам, усё будзе так, як пры дрэнным міры ў Нямеччыне да сярэдзіны 50-х гадоў»

«А Майдан і каларады сумяшчальныя толькі ў рамках Крымінальнага кодэкса: патрыёты ідуць у Раду, за каларадскую стужачку даюць год турмы, а за расейскі сцяг - не менш за пяць, усё ж такі дзяржаўная здрада», - мяркуе Навадворская. «На што хопіць ва Украіны сілаў? Мы гатовыя да збавення. Баюся, што Пуцін давядзе сітуацыю да добрага міру, калі аслабелая, галодная, распранутая Расея будзе на каленях прасіць ва Украіны кавалачак хлеба з салам. Што ж, калі гэта адзіная цана за мір і за вяртанне Украіне Крыму, хай будзе так», - рэзюмуе палітык.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках