2 траўня 2024, Чацвер, 8:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ва Украіне могуць увесці надзвычайнае становішча ў энэргетыцы (Відэа)

2

Вярхоўная Рада Украіны заўтра павінна разгледзець пытанне аб увядзенні надзвычайнага становішча ў энэргетычным сектары і змен ў Канстытуцыю.

Пра гэта прэм'ер-міністр Украіны Арсеній Яцэнюк заявіў, адкрываючы пасяджэнне ўрада, паведамляе УНІАН.

Прэм'ер паведаміў, што толькі што завяршылася сустрэча з ягоным удзелам, а таксама ўдзелам прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі і старшыні Вярхоўнай Рады Украіны Аляксандра Турчынава, на якой абмяркоўвалі пытанне, што заўтра павінен падтрымаць парламент.

«Таксама была агульная ацэнка сітуацыі, якая цяпер адбываецца ў краіне. Я хацеў бы коратка праінфармаваць паводле тых законапраектаў, якім парламент павінен прадэманстраваць сваю падтрымку, якія будуць заўтра разглядацца і якія вельмі важныя для краіны...

Гаворка ідзе, у першую чаргу, аб магчымасці ўвядзення надзвычайнага становішча на энэргетычным рынку. Гэты законапраект уключаны ў парадак дня, і заўтра за яго павінны галасаваць.

Другое пытанне, якое тычыцца газатранспартнай сістэмы: допуск да мадэрнізацыі і эксплуатацыі ўкраінскай ГТС краін - чальцоў ЕЗ і ЗША.

Таксама гэта вельмі неабходны закон, які заўтра павінен быць прыняты. НАК «Нафтагаз» разам з Мінэнэрга атрымалі даручэнне рыхтаваць энэргетычную канферэнцыю ва Украіне, каб Украіна прадэманстравала ЕЗ, якую новую агульную мадэль энэргетычнага рынку разам з краінамі - альцамі ЕЗ, што ратыфікавалі і выконваюць Трэці энэргетычны пакет, мы будзем разам будаваць», - сказаў кіраўнік ўрада.

Таксама Яцэнюк заявіў, што заўтра парламент павінен разгледзець праект змяненняў у Канстытуцыю, унесены прэзідэнтам. Ён падкрэсліў, што адной з асноўных задач у рамках правядзення канстытуцыйнай рэформы застаецца дэцэнтралізацыя ўлады ў краіне, перадача паўнамоцтваў на месцы, перадача фінансавых рэсурсаў на месцы і пры гэтым перадача адказнасці на месцы.

«Каб не забывалі, што не толькі правы перадаюцца, але і абавязкі таксама», - адзначыў прэм'ер. Яцэнюк выказаў надзею, што парламент заўтра «будзе дэманстраваць адзінагалоссе ў прыняцці тых пастаноў, якія патрэбныя Украіне».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках