2 траўня 2024, Чацвер, 13:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

200 вайскоўцаў загінулі з пачатку АТА ва Украіне

11
200 вайскоўцаў загінулі з пачатку АТА ва Украіне

З пачатку антытэрарыстычнай аперацыі ва Украіне загінулі 200 вайскоўцаў.

Пра гэта падчас брыфінгу ў сераду ўвечары паведаміў прадстаўнік Інфармацыйнага цэнтра СНБА Андрэй Лысенка, інфармуе Украінская праўда.


Ён удакладніў, што ўсяго з пачатку АТА загінулі роўна 200 вайскоўцаў.

Пры гэтым з моманту спынення перамір'я, то бок, за апошнія два дні – 5 чалавек.

Сярод загінулых - 150 вайскоўцаў Узброеных Сіл, 7 - супрацоўнікі СБУ, 6 - памежнікі, 13 - чальцы Нацгвардыі, 24 міліцыянты.

Акрамя таго, паводле ягоных звестак, з пачатку АТА раненні атрымалі 619 вайскоўцаў, з моманту спынення перамір'я 31 чалавек..

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках