2 траўня 2024, Чацвер, 12:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менск наш! Наперад на Захад?

29

Двухсэнсоўны лозунг збіраюцца правезці па цэнтры Менска 3 ліпеня падчас параду.

Падрыхтоўка і ідэалагічны сэнс параду падчас святкавання 70-годдзя вызвалення Менска ад фашыстаў нярэдка выклікаюць здзіўленне. Традыцыйныя ўжо халадзільнікі, трактары, спартоўцы і калядоўшчыкі разбаўлены гіганцкім белым мядзведзем і перасоўнай платформай з трохметровым лозунгам «Менск наш!».

Фота: Белсат

Лозунг выглядае больш чым двухсэнсоўна з улікам таго, што расейская ваенная агрэсія супраць Украіны праходзіць пад аналагічным лозунгам «Крым наш!», А ў парадзе ўдзельнічаюць вайсковыя падраздзяленні з Расеі пад расейскімі сцягамі.

Фото: Игорь Сидоренков

Магчыма, беларускі дыктатар такім чынам хоча перадаць прывітанне свайму расейскаму калегу, але мэсэдж атрымліваецца занадта складаным. Тым больш арыгінальны лозунг часоў Другой сусветнай вайны цалкам выглядае так: «Менск наш. Наперад на Захад».

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках