2 траўня 2024, Чацвер, 11:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тымчук: Тэрарысты ў паніцы

42
Тымчук: Тэрарысты ў паніцы

Баевікі нясуць сур'ёзныя страты ў жывой сіле, узбраенні і тэхніцы.

Паводле аператыўных звестак групы «Інфармацыйны Супраціў», якія прыводзіць яе кіраўнік Дзмітрый Тымчук, з моманту аднаўлення актыўнай фазы АТА ўкраінскія сілавікі адбілі ў тэрарыстаў і ўсталявалі кантроль над населенымі пунктамі:

- Закотнае

- Райгарадок

- Рэзнікоўка

- Рай

- Аляксандраўка

У гэты час бярэцца пад кантроль Мікалаеўка.

Таксама ў выніку актыўных дзеянняў і вызвалення тэрыторыі ад баевікоў разблакаваны блокпост сіл АТА, які раней фактычна дзейнічаў у тыле ў баевікоў.

З вызваленнем гэтых населеных пунктаў перапыненыя асноўныя маршруты матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння тэрарыстычных груп.

У групах тэрарыстаў назіраецца рэзкае пагаршэнне маральна-псіхалагічнага стану. Тэрарысты нясуць сур'ёзныя страты ў жывой сіле, узбраенні і тэхніцы. Лідэры тэрарыстычных груп маюць жорсткую ўстаноўку адмаўляць сур'ёзныя страты.

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках