2 траўня 2024, Чацвер, 9:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мядзведзеў адказаў Парашэнку ў Фэйсбуку

57
Мядзведзеў адказаў Парашэнку ў Фэйсбуку

Прэм'ер-міністр Расеі Дзмітрый Мядзведзеў мяркуе, што прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка зрабіў "драматычную памылку", аднавіўшы антытэрарыстычную аперацыю на Усходзе.

Пра гэта кіраўнік расейскага ўрада напісаў на сваёй Facebook-старонцы.

"Перапыніўшы замірэнне, прэзідэнт Парашэнка зрабіў драматычную памылку. Яна прынясе новыя ахвяры. І за іх ён цяпер адказвае асабіста”, - мяркуе Мядзведзеў.

"Вярнуцца да перамоў будзе значна складаней. Такія законы вайны", - дадаў ён.

“27 чэрвеня Украіна падпісала Пагадненне аб асацыяцыі з Еўразвязам. Гэта права Украіны. Права Расеі - перайсці да новых умоў працы з ёй. Абараніць свой рынак. Пастанова аб захадах абароны будзе прынятая пасля кансультацый. Урад Расеі займаецца аналізам сітуацыі, якая склалася. А таксама распрацоўвае нашы дзеянні ў рамках Пагаднення аб зоне вольнага гандлю СНД і правілаў СГА", - напісаў прэм'ер РФ.

"Украіна за газ не плаціць. Запазычанасць вялізная. Бяруць газ з падземных сховішчаў. Пад восень будзе паўнавартасны газавы крызіс", уважае ён.

"Вялізная плынь уцекачоў. Дзясяткі тысяч. Людзі ўцякаюць ад вайны. Амэрыканская прапаганда сцвярджае, што яны едуць “адпачыць да бабуль”. Цынізму няма граніцы", - заявіў Мядзведзеў. - "У такіх варунках развіваць стасункі з Украінай будзе вельмі няпроста, а ў пэўных пытаннях немагчыма".

Напісаць каментар 57

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках