Турчынаў абвясціў аб роспуску фракцыі КПУ
71- 24.07.2014, 10:17
- 18,451
Спікер Вярхоўнай Рады Украіны Аляксандр Турчынаў абвясціў аб роспуску фракцыі Кампартыі Украіны.
Са слоў Турчынава, на момант абрання ў ВР фракцыя КПУ складала 33 нардэпы, а водле стану на 1 ліпеня фракцыя скарацілася да 23 народных дэпутатаў, піша РБК.
Такім чынам, у адпаведнасці з новым законам, ён абвясціў аб роспуску фракцыі Кампартыі Украіны ў Вярхоўнай Радзе Украіны.
"Спадзяюся, больш ніколі фракцыі КПУ ва ўкраінскім парламенце не будзе", - заявіў Турчынаў.
Фота: AFP