30 красавiка 2024, aўторак, 20:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віцэ-прэм'ер РФ: Увядзенне адзінай валюты ў ЕЭС неўнікнёнае

14
Віцэ-прэм'ер РФ: Увядзенне адзінай валюты ў ЕЭС неўнікнёнае

Увядзенне адзінай валюты ў Еўразійскім эканамічным саюзе неўнікнёнае, хоць для гэтага можа спатрэбіцца ад 5 да 10 гадоў.

Такое меркаванне выказаў сёння першы віцэ-прэм'ер Расеі Ігар Шувалаў на сустрэчы з удзельнікамі Міжнароднага адукацыйнага форум "Летні кампус Прэзідэнцкай акадэміі", які праходзіць у Татарстане, піша ІТАР-ТАСС.

"Пройдзе 5-10 гадоў, і пытанне аб адзінай валюце дакладна будзе развязанае, будуць эмісійныя цэнтры, і будзе адзіная валюта. Мы маглі б гэтага ўнікнуць, калі б не зламалі рубель, калі раскідаўся Савецкі Саюз. Мы раскідалі адзіную эканамічную прастору і цяпер, застаючыся рознымі дзяржавамі, гэтую прастору ствараем", - сказаў Шувалаў. "Тэма ўвядзення валюты будзе абмяркоўвацца ў прафэсійных колах", - адзначыў ён.

Таксама, паводле ягоных слоў, Расея павінна заставацца чальцом Сусветнай гандлёвай арганізацыі.

"Мы павінны знаходзіцца ў СГА, нават калі значэнне СГА будзе зніжацца, а рэгіянальныя эканамічныя аб'яднання будуць узмацняцца. СГА ўсё адно нам дапамагае. Мы павінны вучыцца выкарыстоўваць увесь існы інструмэнтар, бо дзяржавы, што даўно ўваходзяць у СГА, умеюць ужываць адмысловыя абарончыя захады, праводзіць антыдэмпінгавыя расследаванні, што для нас з'яўляецца новай навукай, але чаму мы абавязкова навучымся", - падкрэсліў першы віцэ-прэм'ер Расеі.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках