Ляшэнка прызначаны кіраўніком «Белнафтахіма»
3- 28.07.2014, 15:04
- 15,042
Лукашэнка даў згоду на прызначэнне старшынём Беларускага дзяржаўнага канцэрна нафты і хіміі Ігара Ляшэнкі.
Пра гэта паведамляе БелТА.
Ляшэнка дагэтуль займаў пасаду першага намесніка старшыні "Белнафтахіма".
Нагадаем, у пачатку ліпеня стала вядома, што ад пасады старшыні канцэрна «Белнафтахім» пастановай беларускага ўраду вызвалены Ігар Жылін. У СМІ з'явілася інфармацыя аб ягоным затрыманні за злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі. Жылін узначальваў канцэрн "Белнафтахім" з лютага 2011 года, а да гэтага прызначэння - прадпрыемства «Гродна Азот» (з 2009 года).