Арсеній Яцэнюк застанецца прэм'ер-міністрам Украіны
13- 31.07.2014, 13:14
- 20,837
Вярхоўная Рада выказала давер кіраўніку ўрада Украіны Арсенію Яцэнюку.
Народныя дэпутаты не адправілі ў адстаўку прэм'ер-міністра. За прыняцце ягонай заявы аб сыходзе з гэтай пасады прагаласавалі 16 дэпутатаў з 311 зарэгістраваных у сесійнай зале на сённяшнім пасяджэнні.
Падчас галасавання ў сесійнай зале Вярхоўнай Рады прысутнічаў прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка.
Арсеній Яцэнюк падаў у адстаўку пасля некалькіх няўдалых галасаванняў за ініцыятывы ўрада аб зменах у бюджэт, падатковы кодэкс і рэфармаванні Нафтагаза Украіны. Але ўжо праз некалькі дзён ён вярнуўся да працы прэм'ер-міністрам і заклікаў дэпутатаў прагаласаваць за прапанаваныя Кабінетам міністраў заканадаўчыя ініцыятывы.
Фота: AP