1 траўня 2024, Серада, 20:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

17 сучасных скульптур, якія можна палюбіць

7

Падарожнічаючы па іншых краінах, немагчыма не звярнуць увагу на творы таленавітых скульптараў, якія ствараюць з кавалка каменя і металу сапраўдны твор мастацтва.

У гэтым даборы AdMe.ru наважыў расказаць вам пра найлепшыя шэдэўры чалавечай фантазіі, якія ўпрыгожылі вуліцы гарадоў на ўсёй зямной кулі.

Паэт Міхай Эмінэску, Румынія

© Dan Dima

Імя Міхая Эмінэску сёння ўважаецца за святога для кожнага румына або малдаваніна. У гонар яго і ўсталяваная гэтая скульптура, якая становіцца яшчэ больш цудоўнай на заходзе.

Мустангі Лас-Калінаса, ЗША

© Tom

Памер бронзавых мустангаў у паўтары разы больш за натуральны. Асноўная ідэя скульптуры - перадаць рухальную сілу, ініцыятыву і разняволены дух, якія былі ўласцівыя Тэхасу ў перыяд яго каланізацыі.

Расшырэнне, ЗША

© Anastasia Tank

Гэта дзіўная кампазіцыя цяпер уважаецца за адзін з выдатных шэдэўраў сучаснага мастацтва. Скульптарка Пэйдж Брэдлі кажа, што «Расшырэнне» стала вынікам ейных разважанняў пра крытычнае стаўленне публікі да скульптур, якія паказваюць чалавека.

Пераход, Польшча

© Anonymous Panda

Польшча - гэта краіна, на долю якой выпала мноства цяжкасцяў і нягод. Гэты помнік прысвечаны ахвярам прыняцця закона аб ваенным становішчы.

Гіпапатам, Тайвань

© linadavidaviciute

Скульптура гіпапатамаў у Тайбэйскім заапарку служыць знакам таго, як важна ахоўваць дзікіх жывёлін.

Чаравікі на беразе Дуная, Вугоршчына

© Lýdia Melnová

Помнік расстраляным габрэям Вугоршчыны. Ён быў усталяваны ў 2005 годзе.

Свабода, ЗША

© Julija K.

Гарадская скульптура Зэнаса Фрудакіса паказвае аднаго чалавека, які вылучаецца, і крок за крокам адасабляецца ад шэрай масы асоб, рук і ног.

Хлопчыкі, што купаюцца, Сінгапур

© linadavidaviciute

«Хлопчыкі, што купаюцца» з'яўляюцца часткай сэрыі помнікаў «People of the River», на якіх паказаны лад жыцця ранніх жыхароў, што сяліліся ўздоўж ракі.

Мемарыял памяці габрэяў, Кракаў

© Lýdia Melnová

Крэслы нагадваюць, што ў перыяд высялення габрэяў у гета на вуліцу выносілася ўся мэбля з жылля, каб ніхто ў хаце не схаваў немаўлятаў.

Скульптура ласося, ЗША

© Ava Hirschsohn

Скульптура ласося ў Портлэндзе прабіла наскрозь адзін з гарадскіх будынкаў.

Львы, Вялікабрытанія

© Anonymos Panda

Чорныя львы, створаныя прафесійным скульптарам Кендрай Хейст, ахоўваюць лонданскі Таўэр ад няпрошаных гасцей.

Скульптура павучыхі Маман, Токіё

© jpe

9-мэтровая скульптура, зробленая з бронзы, нержавейнай сталі і мармуру, з'явілася ў 2007 годзе. «Гэты павук - прысвячэнне маёй маці, якая была для мяне найлепшым сябрам, - кажа скульптарка Луіза Буржуа. – Як і павук, яна была ткачыхай».

Гіганцкія коні Келпі, Шатландыя

© Kit Downey

Будаўніцтва доўжылася 7 гадоў. Скульптуры дасягаюць вышыні 30 мэтраў і азначаюць сабою пераемнасць шатландскай прамысловасці і эканомікі ад коней-цяжкавозаў, якія цягнуць вагоны, плугі і баржы.

Дарога свабоды, Вільня

© Busy_Panda

«Дарога свабоды» - гэта скульптура, прысвечаная дваццацігоддзю аднаўлення Літоўскай дзяржавы, што заклікае ўсіх жыхароў краіны працягнуць шлях свабоды і адзінства.

Тэлефонныя будкі, Вялікабрытанія

© Aurimas Steponavičius

Скульптура створаная са спісаных чырвоных тэлефонных будак класічнай мадэлі К6. Яна азначае сабой сімвал эпохі, якая, на жаль, сыходзіць у мінуўшчыну, бо аўтаматы замяняюцца мабільнымі тэлефонамі.

Эмігранты, Ірландыя

© Anonymous Panda

Вялікі голад у Ірландыі пакінуў вялікі след у гісторыі краіны. За тыя некалькі гадоў голаду яна страціла 20-25% свайго насельніцтва. Ахвярам гэтага жаху і прысвечаны помнік у цэнтры Дубліна.

Закаханыя цмокі, Балгарыя

© Ilko Kacharov

Як заяўляе аўтар помніка скульптар Д.Лазараў, казачных персанажаў ён стварыў, каб парадаваць малечу – вельмі блізка знаходзіцца басэйн, дзе практыкуюцца дзеці.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках