1 траўня 2024, Серада, 20:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Італія, узначаліўшы Раду ЕЗ, абвясціла свае прыярытэты

4
Італія, узначаліўшы Раду ЕЗ, абвясціла свае прыярытэты

Развязанне ўкраінскага крызісу вызначана галоўным прыярытэтам палітыкі Італіі з пачатку яе старшынства ў ЕЗ, якое пачалося 1 ліпеня.

Пра гэта міністарка замежных спраў Італіі Федэрыка Магерыні заявіла ў парламенце ў Рыме, паведамляе Польскае Радыё.

Яна распавяла, што ў першую чаргу з рабочым візітам у час старшынства Італіі ў Радзе ЕЗ яна наведае Кіеў і Маскву, бо развязанне ўкраінскага крызісу вызначанае адным з прыярытэтаў палітыкі.

Кіраўніца дыпламатыі звярнула ўвагу на сімвалічнае вымярэнне свайго падарожжа: «Той факт, што ва Украіне скончылася аднастаронняе замірэнне і расце напружанне, з'яўляецца надзвычай сур'ёзным і трывожным».

«Таму мы ўзмацнілі дыпламатычныя дзеянні, - адзначыла Магерыні, падкрэсліўшы патрэбу паскарэння рэалізацыі дамоўленасцей Пагаднення аб асацыяцыі ЕЗ і Украіны. - Гэта пытанне стабільнасці і развіцця».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках