1 траўня 2024, Серада, 20:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Элтан Джон зноў наведае Менск з канцэртам

9
Элтан Джон зноў наведае Менск з канцэртам

Брытанскі выканаўца дасць канцэрт у беларускай сталіцы 6 лістапада на сцэне "Мінск-Арэны".

Пра гэта паведамілі interfax.by арганізатары мерапрыемства.

Выступ для беларускіх прыхільнікаў пройдзе падчас гастрольнага тура "Follow Yellow Brick Road". Праграму канцэрта прымеркавалі да юбілейнага перавыдання ў гонар 40-годдзя культавага альбома Элтана Джона "Goodbye Yellow Brick Road" 1973 года. Выпуск менавіта гэтага дыска праславіў Элтана Джона на ўвесь свет. Кружэлку раскупілі тыражом звыш 30 млн асобнікаў. Дагэтуль альбом разглядаецца як найбольш камерцыйна паспяховы ў кар'еры кампазітара і спевака.

Элтан Джон бываў ужо ў Менску, у 2010 годзе. Канцэрт брытанца праходзіў таксама на "Мінск-Арэне".

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках