1 траўня 2024, Серада, 19:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тры расейскія гелікоптэры перасеклі мяжу Украіны

28
Тры расейскія гелікоптэры перасеклі мяжу Украіны

МЗС Украіны выказаў пратэст у адрас Расеі за грубыя парушэнні паветранай прасторы краіны.

Маскве накіраваная адпаведная нота з патрабаваннем неадкладнага спынення падобных інцыдэнтаў і правядзення іх расследавання. Паводле інфармацыі ўкраінскага замежнапалітычнага ведамства, паветраная прастора Украіны некалькі разоў парушалася 3 ліпеня. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні прэс-службы МЗС Украіны.

«Тры баявых гелікоптэры МІ-8 і Мі-24 з апазнавальнымі знакамі расейскіх узброеных сіл некалькі разоў незаконна пранікалі ў паветраную прастору Украіны, у прыватнасці, у раёне пункта пропуску «Аляксандраўка», а пазней у раёне населенага пункта Благавешчанка Луганскай вобласці на глыбіню пяць кіламетраў. Гэтым жа днём два гелікоптэры расейскіх узброеных сіл учынілі дэманстратыўны палёт над пунктам пропуску «Далжанскі» ў Луганскай вобласці і ўварваліся ў паветраную прастору Украіны на глыбіню да сямі кіламетраў», - гаворыцца ў паведамленні.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках