1 траўня 2024, Серада, 20:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МММ вярбуе баевікоў для вайны ў Данбасе

9
МММ вярбуе баевікоў для вайны ў Данбасе

Устаноўлена дачыненне МММ да фінансавання пунктаў вярбоўкі наймітаў для вайны ва Усходняй Украіне.

Пра гэта на брыфінгу заявіў старшыня Службы бяспекі Украіны Валянцін Налівайчанка, паведамляе «Укрінформ».

«Удумайцеся ў глыбіню цынізму, а я б назваў гэта нават маразмам, калі фінансавая структура, якая праз крадзеж грошай у саміх расейцаў за гэтыя ж грошы фінансуе сепаратыстаў і тэрарыстаў на нашай тэрыторыі», - сказаў Налівайчанка. З ягоных слоў, двое махляроў з гэтай структуры наогул з'яўляюцца прадстаўнікамі тэрарыстычнай арганізацыі «ДНР» на тэрыторыі РФ у Курганнай вобласці. «Адзін з гэтых махляроў са структуры МММ затрымліваўся за махлярства ў Індыі», - адзначыў кіраўнік СБУ.

З ягоных слоў, супраць гэтых злачынцаў ва Украіне вядзецца следства.

«Нават спецслужбы Індыі нам дапамагаюць у дакументаванні і ўсталяванні, а галоўнае - у закрыцці каналаў перапраўкі грошай, у прыватнасці з МММ, тэрарыстам у Данецкай і Луганскай вобласці», - падкрэсліў Налівайчанка.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках