2 траўня 2024, Чацвер, 18:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Кіеве памёр мітрапаліт Уладзімір

29
У Кіеве памёр мітрапаліт Уладзімір

Памёр мітрапаліт Кіеўскі і ўсяе Украіны Уладзімір, паведамляе афіцыйны сайт Маскоўскага патрыярхату.

«5 ліпеня 2014 г. адышоў да Госпада Прадстаяцель Украінскай Праваслаўнай Царквы Вялебны мітрапаліт Кіеўскі і ўсяе Украіны Уладзімір», - гаворыцца ў паведамленні.

Раней паведамлялася, што ў 78-гадовага мітрапаліта Уладзіміра адкрыўся ўнутраны крывацёк. Ён праходзіў лячэнне ў адной з кіеўскіх клінік.

Як паведамляў УНІАН, у мітрапаліта Уладзіміра Сабадана было анкалагічнае захворванне і хвароба Паркінсона. Акрамя таго, ён перанёс аперацыі на сэрцы і сцягне. Стан здароўя іерарха значна пагоршыўся ў студзені.

Са слоў ягонага сакратара Аляксандра Драбінкі, мітрапаліт не меў належнага лячэння. У асяродку ўладара постаць мітрапаліта Уладзіміра ўважалі за аплот Украіны. «Мы заўсёды казалі аб тым, што чым даўжэй ён будзе жыць, тым лепш будзе для Украіны. І таму зараз, калі стан ягонага здароўя пагоршыўся, мы, як і раней, молімся і заклікаем таксама да гэтай малітвы ўсіх нашых вернікаў», - казаў прэс-сакратар УПЦ-КП уладыка Еўстрацій Зора.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках