2 траўня 2024, Чацвер, 17:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тэрарысты бягуць са Славянска ў Краматорск цэлымі калонамі

35
Тэрарысты бягуць са Славянска ў Краматорск цэлымі калонамі

Калона тэрарыстаў пад шчыльным агнём з боку ўкраінскай арміі пакінула Славянск і прыбыла ў Краматорск, паведамляюць мясцовыя жыхары.

Паводле розных звестак, ачапленне прарвалі блізу 50 адзінак тэхнікі - грузавікі, лёгкая і цяжкая тэхніка, паведамляе ЛІГАБізнесІнформ

Тым часам у самім Славянску мясцовыя жыхары радуюцца вызваленню.

«Якая добрая раніца, проста выдатныя навіны. У нашай царкве не засталося ні аднаго чалавека ў вайсковай форме! Братоў, якія былі ў склепе СБУ, вызвалілі і яны выходзяць з горада. Быццам бы «апалчэнне» пакінула горад, а гэта значыць, што ні адзін бок страляць не будзе і прыйдзе мір», - напісаў Пётр Дуднік на сваёй старонцы ў Facebook.

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках