2 траўня 2024, Чацвер, 19:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: Вівьен Вествуд стварыла «самую сэксуальную ў свеце» форму для сцюардэс

8

Да 30-годдзя Virgin Atlantic брытанскі дызайнер Вівьен Вествуд абнавіла дызайн уніформы для служачых авіякампаніі.

Прэзентацыя работ мадэльера адбылася 2 ліпеня ў Лондане. Новыя ўборы для Бортправадніц прэса назвала «самымі сэксуальнымі ў свеце», паведамляе Карэспандэнт.

Вествуд, якая любіць рэтрастыль, выкарыстала для стварэння уніформы Virgin Atlantic элементы моды 40-х гадоў ХХ стагоддзя, захаваўшы ў вопратцы знакавы для авіякампаніі чырвоны колер. Для сцюардэс мадэльер прыдумала двухбортныя пінжакі з высокімі каўнярамі-стойкамі, вузкія спадніцы-алоўкі і туфлі на высокіх шпільках. Для бортправаднiкоў былі створаныя касцюмы-тройкі цёмна-бардовага колеру, вінна-чырвоныя гальштукі і чаравікі-оксфарды.

У Virgin Atlantic засталіся задаволеныя пладамі супрацоўніцтва з 73-гадовым брытанскім дызайнерам. Кіраўнік кампаніі Рычард Брэнсон адзначыў, што характэрны для Вествуд наватарскі панк-стыль у спалучэнні з любоўю да рэтра ідэальна адпавядае духу Virgin Atlantic.

Сама Вествуд не змагла растлумачыць, што менавіта натхняла яе пры стварэнні адзення для бортправаднікоў. «Я проста падумала, што кампанія Virgin Atlantic - самая паветраная і самая - ну, нешта ў гэтым родзе. Я вырашыла, што тут падыдзе ідэя падарожжа ў часе», - паспрабавала пракаментаваць творчы працэс дызайнер.

У агульнай суме Вествуд прыдумала 22 прадметы гардэроба для работнікаў Virgin Atlantic. 1 верасня іх надзенуць не толькі бортправаднікі абодвух палоў, але і сябры экіпажаў, а таксама супрацоўнікі наземнай лаунж-зоны авіякампаніі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках