3 траўня 2024, Пятніца, 1:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Белая вежа стане сведкам «Камянецкага драйву»

2
Белая вежа стане сведкам «Камянецкага драйву»

У гарадскім парку Камянца сёння стартуе двухдзённы фестываль «Камянецкі драйв».

Пра гэта паведаміў БелТА намеснік старшыні Камянецкага райвыканкама Дзяніс Шпак.

Гэта новы праект райвыканкама, арыентаваны на прадстаўнікоў розных пакаленняў жыхароў горада і раёна.

«Мы доўга шукалі сваю нішу на культурным полі. У свой час спрабавалі праводзіць у райцэнтры рыцарскія турніры. Але праз абмежаванасці прасторы ля сцен Белай вежы не змаглі канкураваць з падобнымі мерапрыемствамі каля Мірскага замка, іншых месцах. У пошуках праекта новага фармату спыніліся на фестывалі вакальна-інструментальнай музыкі. Ва ўсякім выпадку, у галіне мерапрыемстваў такога плану пакуль не праводзілася», - растлумачыў гісторыю ўзнікнення ідэі праекта Дзяніс Шпак.

Спецыяльна для правядзення фестывалю была набытая якасная апаратура, якая адпавядае патрабаванням прафесійных музыкаў. У тым ліку і таму на прапанову арганізатараў узяць удзел у праекце адразу адгукнуліся многія вядомыя беларускія калектывы.

Са слоў суразмоўцы, цікавасць да фестывалю праявілі і некалькі ўкраінскіх гуртоў. Праз фінансавыя прычыны ім давялося пакуль адмовіць. Але ўжо ў наступным годзе «Камянецкі драйв» плануецца праводзіць у міжнародным фармаце і запрасіць на яго музычныя калектывы з Украіны і Польшчы. «Спадзяемся, што наш праект прыжывецца і стане штогадовым», - падзяліўся планамі Дзяніс Шпак.

Урачыстае адкрыццё свята адбудзецца на летняй пляцоўцы парку ў 16.30. Пяцігадзінны канцэрт з удзелам гуртоў Beliya (Камянец), «Садъ» (Берасце), Skynet (Бабруйск) і іншых калектываў пяройдзе ў маладзёжную дыскатэку. Хэдлайнерамі другога фестывальнага дня стануць групы «J: Mops» і «Дразды», выступяць таксама вядомыя берасцейскія калектывы «Сьцяна» і «Садъ». Кошт білета на адзін дзень складае Br50 тыс.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках