3 траўня 2024, Пятніца, 3:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Над Славянскам паднялі сцяг Украіны

104
Над Славянскам паднялі сцяг Украіны

Горад вызвалены ад тэрарыстаў.

Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка распарадзіўся падняць украінскі сцяг над Славянскам.

Пра гэта ён напісаў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Фэйсбук.

«Даў даручэнне начальніку Генштаба падняць дзяржаўны сцяг над Славянскам. Начальнік Генеральнага штаба Украіны Віктар Мужэнка паведаміў, што сёння ноччу са Славянска спрабавалі вырвацца баевікі, патрапіўшы пад мінамётны агонь украінскіх вайскоўцаў. У выніку былі падбіты 1 танк, 2 БМП і 2 БМД баевікоў», - адзначае кіраўнік дзяржавы.

Ён падкрэсліў, што цяпер у Славянску працуе разведка Узброеных сіл і Нацыянальнай гвардыі Украіны.

«Ужо паўтары гадзіны нашым вайскоўцам мясцовыя жыхары нясуць зброю, кінутую баевікамі Гэта і ёсць сапраўднае раззбраенне, прадугледжанае абвешчаным мною планам мірнага ўрэгулявання сітуацыі на Усходзе», - адзначыў прэзідэнт.

Прарасейскія тэрарысты ўцяклі са Славянска. Імі пакінутыя захопленыя раней будынкі і ўсе блокпосты ў кірунку Краматорска. Пра гэта паведамляюць відавочцы, якія знаходзіліся раней у палоне ў Славянскім ГАУС і самастойна вызваліліся сёння на досвітку.

Са слоў відавочцаў, яны выявілі адсутнасць аховы ноччу, але баяліся выходзіць у цемры, чакаючы правакацый, паведамляе УНІАН.

Людзі самастойна выйшлі са Славянскага ГАУС, калі развіднела, блізу 3,40. У кабінетах ГАУС ўсё кінутае: рэчы, зброя, нават грошы. Палонныя не бачылі ў Славянску ніводнага тэрарыста.

З іх слоў, пустыя ўсе блокпосты, якія знаходзіліся ў напрамку Краматорска. Са слоў іншай крыніцы, у Краматорску назіраецца актыўны рух па вул. Кіма, якая вядзе ў напрамку Арцёмаўска. Бачныя сляды танкаў.

Мяркуецца, што тэрарысты прарываюцца ў гэтым кірунку. Відавочцы падкрэсліваюць, што большасць сепаратыстаў апранутыя ў цывільнае і перасоўваюцца на грамадзянскіх аўто.

Славянск ў ачапленні

Сілы АТА знішчылі пяць адзінак бронетэхнікі тэрарыстаў, якія прарываліся са Славянска.

Пра гэта на брыфінгу паведаміў спікер інфармацыйнага цэнтра РНБА Андрэй Лысенка.

З ягоных слоў, у выніку абстрэлу калоны баевікоў быў падбіты адзін танк тэрарыстаў, два БМП і два БТР. Цяпер у Славянску працуюць выведвальныя падраздзяленні ВСУ і Нацгвардыі.

Лысенка адзначыў, што ачапленне горада Славянса завершаная, асобныя групы баевікоў робяць спробы вырвацца з кальца і трапляюць пад агонь украінскіх вайскоўцаў. «Славянск у акружэнні. Ідзе праца ў знішчэнні бандфармаванняў, якія яшчэ невялікімі групамі хаваюцца ў дамах, дзе жывуць мірныя жыхары ... Правядзенне зачысткі горада вельмі складанае. Галоўная задача - .. захаванне жыццяў мірных жыхароў», - сказаў ён.

На ўдакладняючае пытанне журналістаў, дзе цяпер знаходзіцца лідар тэрарыстаў Гіркін, Лысенка адказаў: «Інфармацыя правяраецца. Пакуль дакладна мы сказаць не можам».

Акрамя таго, сёння ноччу працягваліся баі пад Краматорскам: «Артылерыя АТА нанесла агнявы ўдар па групоўцы тэрарыстаў паміж Краматорскам і населеным пунктам Ілічоўка. Колькасць загінулых баевікоў усталёўваецца. А 22:50 украінскія вайскоўцы заўважылі змешаную калону тэрарыстаў, якая рухалася ў напрамку Краматорска. У выніку нанясення агнявога паражэння зводнай артылерыйскай групай калона баевікоў часткова знішчаная і рассеяная».

***

Днём над Славянскам быў узняты Дзяржаўны сцяг Украіны, сілавікі пачалі аднаўленне жыццядзейнасці горада. Як паведамілі УНІАН у прэс-службе кіраўніка дзяржавы, міністр абароны Украіны генерал-палкоўнік Валерый Гелетэй і начальнік Генеральнага штаба войска генерал-лейтэнант Віктар Мужэнка далажылі прэзідэнту Украіны Пятру Парашэнку, што над гарадской радай Славянска ўзняты Дзяржаўны сцяг Украіны.

«Спадар прэзідэнт, вярхоўны галоўнакамандуючы, ваш загад аб вызваленні Славянска ад баевікоў выкананы. У гэтую хвіліну над гаррадай Славянска перад строем украінскіх жаўнераў быў узняты Дзяржаўны сцяг Украіны», - заявіў Гелетэй. Ён таксама адзначыў, што даручэнне прэзідэнта Украіны аб аднаўленні працы сацыяльных службаў і службаў міліцыі горада Славянска прынятае да выканання. «Мы прыступілі да аднаўлення жыццядзейнасці горада», - дадаў Гелетэй.

Прэзідэнт заявіў, што вітае вайскоўцаў, і даў даручэнне да канца дня прадставіць да ўзнагарод украінскіх жаўнераў, якія вызначыліся падчас вызвалення населеных пунктаў Мікалаеўка, Сямёнаўка і горад Славянск.

Кіраўнікі Узброеных сіл таксама далажылі вярхоўнаму галоўнакамандуючаму аб цяперашнім стане антытэрарыстычнай аперацыі. Так, у Краматорску знаходзіцца выведвальная рота для праверкі горада на прадмет магчымасці яго мінавання для наступнага правядзення баявой аперацыі.

Прэзідэнт даў заданне пры вызваленні гарадоў і населеных пунктаў забяспечыць максімальную абарону мірнага насельніцтва. У Славянску пачынае працу місія ў прадстаўленні гуманітарнай дапамогі ўсім, хто ў ёй мае патрэбу. У пасёлку Мікалаеўка, вызваленым ад баевікоў учора, пачала працаваць часовая адміністрацыя, прызначаны кіраўнік міліцыі.

Напісаць каментар 104

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках