3 траўня 2024, Пятніца, 2:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Папа Рымскі атрымае падарунак ад паломнікаў з Маладзечна

3
Папа Рымскі атрымае падарунак ад паломнікаў з Маладзечна

Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці перадасць футболку з сімволікай паломніцтва Маладзечна-Будслаў Папе Рымскаму Францыску.

Пра гэта прадстаўнік Папы сказаў на шляху ў Будслаў, дзе праходзяць святочныя мерапрыемствы ў гонар прастольнага свята Будслаўскай іконы Божай Маці, паведамляе сайт Рымска-каталіцкай царквы ў Беларусі.

Будслаўскі абраз Божай Маці - адзін з найбольш шанаваных ў каталіцкай царкве і славіцца шматлікімі цудамі. Штогод да яго накіроўваюцца пілігрымы з розных куткоў Беларусі і з-за мяжы. У 2013 годзе Будслаў прыняў больш за 40 тыс вернікаў з Беларусі, краін СНД, ЕЗ. Паводле традыцыі пакланіцца адной з найбольш шанаваных каталіцкіх святынь адпраўляюцца вернікі з усіх канцоў краіны. Некаторыя пераадольваюць шлях да Будслава пешшу, праводзячы ў дарозе некалькі дзён; хтосьці едзе на роварах; частка паломнікаў прыбывае ў Будслаў да пачатку мерапрыемстваў на асабістым ці грамадскім транспарце.

Сёлета ўрачыстасці ў Будславе праходзяць 4-5 ліпеня пад дэвізам «Марыя - узор малітвы». Адна з асаблівасцяў святкавання - прыбыццё крыжа Сусветнага дня моладзі. Перад гэтым крыж і абраз Маці Божай Сусветнага дня моладзі здзейснілі падарожжа разам з пешымі пілігрымамі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках